Альбіна Васільеўна Пякуцька
Альбіна Васільеўна Пякуцька | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 2020 (79 гадоў) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Альбіна Васільеўна Пякуцька (31 кастрычніка 1940, Далёкі Усход, Расія — 17 студзеня 2020) — беларускі музыкант, харавы дырыжор. Кандыдат педагагічных навук (1981), прафесар. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1967).
Працавала ў Палаце культуры Мінскага аўтамабільнага завода (кіраўнік хора), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, кафедра харавога і вакальнага мастацтва, прафесар, у 1987—2020 — загадчык кафедры; стваральнік і кіраўнік хора духоўнай музыкі «Дабравест», мужчынскага хора «Vivat»).
Памерла 17 студзеня 2020 года, пахавана на Паўночных могілках г. Мінска.
Навуковыя інтарэсы: харавое выканальніцтва; методыка работы з харавым калектывам; праблема адраджэння і захавання нацыянальных духоўных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей; маральнае і эстэтычнае выхаванне моладзі; педагогіка вышэйшай школы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Нравственно-эстетическое воспитание учащихся профтехучилищ средствами хорового пения : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Пекутько Альбина Васильевна. ― Минск, 1981.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Словы ўдзячнасці і смутку : [Пякуцька Альбіна Васільеўна] / Надзея Бунцэвіч; фота Юрыя Іванова // Культура. — 2020. — 25 студзеня (№ 4). — С. 12.
- Харавыя спевы як умова шчасця : творчая вечарына дырыжора Альбіны Пякуцька / Таццяна Мушынская // Мастацтва. — 2011. — № 8. — С. 21.
- Память о выдающемся педагоге : [Альбина Васильевна Пекутько] // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2020. — № 1. — С. 189—190.
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта