Альбінскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбінскае
Каардынаты: 52°37′16″ пн. ш. 28°27′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Гомельская вобласць, Акцябрскі раён
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,63 км²
Аб'ём 0,0014 км³
Найбольшая глыбіня 3,5 м
Год напаўнення 1976
Альбінскае (Беларусь)
Альбінскае
Альбінскае
Альбінскае (Гомельская вобласць)
Альбінскае
Альбінскае

А́льбінскае[1] — вадасховішча ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Знаходзіцца за 27 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, прыкладна за 1,6 км на поўдзень ад вёскі Альбінск. Створана ва ўрочышчы Добры Востраў[2] у 1976 годзе ў мэтах рэгулявання водна-паветранага рэжыму меліяраваных глебаў.

Плошча паверхні вадасховішча 0,63 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады 1,4 млн м³. Вадой напаўняецца з Слаўкавіцка-Ямінскага канала.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  2. Ліст карты N-35-129. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбінскае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 273. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 13. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-129. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)