Слаўкавіцка-Ямінскі канал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слаўкавіцка-Ямінскі канал
Характарыстыка
Даўжыня 52 км
Плошча басейна 528 км²
Басейн Прыпяць
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 2,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 52°53′28,30″ пн. ш. 28°17′57,80″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 52°33′47,90″ пн. ш. 28°37′06,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Слаўкавіцка-Ямінскі канал (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Сла́ўкавіцка-Я́мінскі канал, Слаўкавіцкі канал, Плюснінская канава — меліярацыйны канал у Старадарожскім, Любанскім, на мяжы Любанскага і Глускага і ў Акцябрскім раёнах, левы прыток ракі Арэса. Даўжыня 52 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны вёскі Рухава Старадарожскага раёна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце каля вёскі Смалоўка Акцябрскага раёна. Шырыня канала ў верхнім цячэнні 1—3 м, у ніжнім 8—10 м. Прымае сцёк з некалькіх меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Сцяжны канал, канал Баравіца (злева).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.