Альма Юхансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альма Юхансан
Род дзейнасці місіянер
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1880(1880-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1974(1974-12-31) (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альма Юхансан (шведск.: Alma Johansson; 29. кастрычніка 1880, Стакгольм — 31 снежня 1974, Стакгольм) — шведская місіянерка, якая працавала ў горадзе Муш у Асманскай імперыі ў пачатку XX стагоддзя. Сведка генацыду армян.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1901 годзе Місіянерскае таварыства шведскіх жанчын адправіла Альму Юхансан у Муш (Заходняя Арменія), дзе яна заставалася да снежня 1915 года. Яна працавала ў нямецкім прытулку для армянскіх дзяцей. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Юхансан стала сведкай генацыду армян. Яна напісала пра гэта кнігах «Ett folk i landsflykt: Ett år ur armeniernas historia» («Народ у выгнанні: адзін год з жыцця армян», 1930) і «Armeniskt flyktingliv» («Жыццё выгнаных», 1931). Юхансан таксама дала паказанні нямецкім і амерыканскім дыпламатам, якія былі апублікаваныя пазней.

У 1920—1922 гадах Юхансан жыла ў Канстанцінопалі, дзе дапамагала выратаванню ад генацыду армянскім дзецям-сіротам. У 1923 годзе пераехала ў грэчаскі горад Салонікі і адкрыла фабрыку для больш за 200 армянскіх жанчын-бежанцаў. Яна таксама заснавала армянскі дзіцячы сад і пачатковую школу ў Харылаасе. У 1941 годзе, пасля акупацыі Грэцыі краінамі «восі», вярнулася ў Швецыю.

Памерла 31 снежня 1974 года ў Стакгольме. Пахавана на Лясных могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе ў Музеі-інстытуце генацыду армян адбылася цырымонія пахавання зямлі, прывезенай з магілы Альмы Юхансан, і была адкрыта мемарыяльная дошка. У 2015 годзе на Алеі падзякі ля ўваходу ў бібліятэку Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта быў усталяваны бюст Альмы Юхансан. У 2015 годзе аб дзейнасці Альмы Юхансан і чатырох іншых жанчын-місіянерак, якія сталі відавочцамі генацыду армян, быў зняты фільм «Карта выратавання».

Зноскі