Альфрэд Вебер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альфрэд Вебер
Alfred Weber
Weber1.jpg
Дата нараджэння

30 ліпеня 1868({{padleft:1868|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння

Эрфурт

Дата смерці

2 мая 1958({{padleft:1958|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (89 гадоў)

Месца смерці

Гейдэльберг

Грамадзянства

Германія

Навуковая сфера

эканоміка, сацыялогія

Альма-матэр

Цюбінгенскі ўніверсітэт і Бонскі ўніверсітэт

Альфрэд Вебер (ням.: Alfred Weber; 30 ліпеня 1868, Эрфурт - 2 мая 1958, Гейдэльберг) — нямецкі эканаміст і сацыёлаг. Брат М. Вебера. Прафесар эканомікі і сацыялогіі Пражскага (1904-07) і Гейдэльбергскага (1907-58, з перапынкамі ў гады нацызму) універсітэтаў.

У 1909 прапанаваў тэорыю размяшчэння прамысловасці, згодна з якой прамысловае прадпрыемства імкнецца заняць найбольш выгаднае месца ў адносінах да крыніц сыравіны і рынку працоўнай сілы, якая забяспечвае найменшыя выдаткі для прадпрымальнікаў. "Сацыялогія гісторыі і культуры" Вебера сфармавалася пад уплывам М. Вебера і В. Дыльтэя.

Гісторыю, паводле Вебера, можна раздзяліць на сацыяльны (фарміраванне сацыяльных інстытутаў і структуры), цывілізацыйны (паступальнае развіццё тэхнікі і прыродазнаўства, якое вядзе да ўніфікацыі цывілізацыі) і культурны (творчасць - мастацтва, рэлігія і філасофія) працэсы. Яны звязаны, але працякаюць па розных законах. Спецыфічнасць гістарычных і сацыяльных зменаў пэўнай эпохі Вебер звязваў з ірацыянальным характарам культурнага працэсу, творцам якога з'яўляецца інтэлектуальная эліта. Такім чынам, гісторыяй, паводле Вебера, кіруе гульня духоўных сіл.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.