Альхоўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альхоўскае
Каардынаты: 54°48′49″ пн. ш. 26°14′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Гродзенская вобласць
Даўжыня 3,7 км
Шырыня 0,28 км
Плошча 0,7 км²
Аб'ём 0,0021 км³
Найбольшая глыбіня 5,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,69 м
Плошча вадазбору 1140 км²
Упадаюць рака Страча
Выцякаюць рака Страча
Год напаўнення 1951
Альхоўскае (Гродзенская вобласць)
Альхоўскае
Альхоўскае

Альхо́ўскаевадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі на рацэ Страча каля вёскі Альхоўка.

Вадасховішча створана ў 1951 годзе з мэтай забеспячэння вадой кардоннай фабрыкі. Плошча паверхні 0,7 км². Даўжыня 3,7 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 5,2 м, сярэдняя 1,69 м. Аб'ём вады 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 1140 км².
Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў даліне ракі Страча. Берагавая лінія звілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй да 7 м. Дно ілістае. На вадасховішчы 3 астравы агульнай плошчай каля 0,1 га.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]