Алютарскі паўвостраў
Выгляд
Алютарскі паўвостраў | |
---|---|
руск. Олюторский полуостров | |
60°19′23″ пн. ш. 170°14′43″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Берынгава мора |
Найвышэйшы пункт | 933 м |
Краіна | |
Рэгіён | Камчацкі край |
Алю́тарскі паўвостраў (руск.: Олюто́рский полуостров[1]) — паўвостраў у паўночны-ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, у Камчацкім краі Расіі. Да 1930-х гадоў меў назву Пахачынскі Нос[2].
Удаецца на 70 км у Берынгава мора і аддзяляе ад яго Алютарскі заліў. Вышыні да 933[1][2] м. Крайняя кропка паўвострава — мыс Алютарскі[2]. Рэльеф пераважна горны, з шырокім і глыбокімі далінамі ледавіковага паходжання, пераходзячымі ў залівы і лагуны. Характэрны камяністыя россыпы, скалы-астанцы, горная тундра, месцамі зараснікі хмызнякоў (кедравы сланік, вольхавы сланік), бярозы, вярбы[2].
Зноскі
- ↑ а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 70. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ а б в г Олюторский полуостров // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Олюторский полуостров // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 70. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)