Аляксандра Мікалаеўна Гесь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандра Гесь
Дата нараджэння

1 лютага 1940(1940-02-01)

Месца нараджэння

Гусакі, Нясвіжскі раён

Дата смерці

17 сакавіка 2011(2011-03-17) (71 год)

Месца смерці

Гусакі, Нясвіжскі раён

Грамадзянства

Беларусь

Навуковая сфера

гісторыя, архівістыка

Месца працы

Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Лаўрэнцій Абецэдарскі

Вядомы як

даследніца гісторыі Беларусі 1920-х1930-х; збіральніца матэрыялаў, датычных біяграфіі Кастуся Каліноўскага

Аляксандра Мікалаеўна Гесь (1 лютага 1940, в. Гусакі, Нясвіжскі раён — 17 сакавіка 2011) — беларускі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла БДУ (1967). Настаўнічала, з 1975 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1991 у БелНДІ дакументазнаўства і архіўнай справы, з 1995 у Нацыянальным архіве Беларусі. Даследуе нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі ў 1920-30-я г., гісторыю археаграфіі, архівазнаўства і літаратуры Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага Адраджэння, пытанні беларусізацыі. Адзін з аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Хроніка найважнейшых падзей гісторыі КПБ» (ч. 3, 1980), «Камуністычная партыя Беларусі ў рэзалюцыях і рашэннях з'ездаў і пленумаў ЦК» (т. 1-3, 1983-85), «Па волі народа: 3 гісторыі арганізацыі БССР і стварэння КПБ», «К. Каліноўскі: 3 друкаванай і рукапіснай спадчыны» (абодва 1988), «Ідэалагічная дзейнасць Кампартыі Беларусі» (ч. 1, 1990), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС Беларусі» (1997), «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001) і інш.; адзін з аўтараў кнігі «Памяць» Нясвіжскага раёна (2001).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Калі песня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!»: Жыццёвы і творчы шлях У. Тэраўскага (разам з У.Ляхоўскім) // Мастацтва. 1996. № 12;
  • Учора і сёння: Ці мае беларускі народ сваю мову і сваю культуру // Скарыніч. Мн., 1997. Вып. 3;
  • «Імем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі…» (пра рэпрэсіі супраць немцаў у Беларусі ў 30-я гг.) // Форум. 1997-98. № 6-7;
  • «Выслаць за межы Беларусі…» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст.: Матэрыялы навук.-практ. канф. Мн., 1998;
  • «Усякі іншы шлях лічу памылковым і шкодным»: Беларусізацыя сельгасакадэміі, год 1925-ы // Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі: Успаміны, арт., дак. Мн., 2000;
  • Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гг. // Спадчына. 2001, № 3.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхоўскі У. Памяці Аляксандры Гесь // Архэ. — 2011. — № 3. — С. 463—468.