Аляксандр Іванавіч Бухвостаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Бухвостаў
Дата нараджэння 22 лістапада 1944(1944-11-22) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Месца працы

Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 22 лістапада 1944, г. Арол, РСФСР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч. Старшыня Беларускай партыі працы (1993—2004), старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1982 годзе скончыў аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР.

У 1980—1989 гадах — інжынер, начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і адначасова намеснік сакратара парткама ПА «Гомсельмаш». У 1985—1990 гадах — старшыня прафкама ПА «Гомсельмаш».

З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання.

У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]