110 членаў Палаты прадстаўнікоў выбiраюцца на аднамандатных выбарчых акругах у два туры па мажарытарнай выбарчай сістэме. Вынікі сапраўдныя толькі ў тых акругах, дзе яўка выбаршчыкаў складае больш за 50 % у першым туры або 25 % у другім туры.[2]
Адзін бок стала, на якім падлічвае галасы ўчастковая камісія, павінен быць адкрыты для агляду наглядальнікаў. Яны павінны бачыць усю працэдуру падліку.
Што датычыцца адлегласці ад стала, на якой будуць знаходзіцца наглядальнікі, то Лідзія Ярмошына растлумачыла:
Думаю, што яны будуць знаходзіцца на адлегласці тры метры. Не больш.
Старшыня Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты па 92-ой Аўтазаводскай акрузе ў сталіцы Аляксей Янукевіч раскрытыкаваў пасіўных беларусаў, якія адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах і абвінаваціў іх у падыгрыванні уладам.
Ці ні на кожным участку, але на многіх вельмі вялікая накрутка яўкі. Нашы назіральнікі, прысутнічаюць на участках, лічаць людзей, якія прыйшлі галасаваць, у выніку атрымліваюцца разыходжанні ў разы з тымі звесткамі, якія аб'яўляе камісія. Гэта значыць, што за ўсіх гэтых дамаляваных людзей будуць ўкінутыя ці ўжо ўкінутыя бюлетэні[4].
Інфармацыя пра выбары на ўчастку ў СлуцкуВыбарчы ўчастак у ПаўстыніСкрыня для датэрміновага галасаванняСкрыні для галасавання ў СлуцкуЖанчыны спяваюць каля выбарчага ўчастка ў ВясеіЧлены ўчастковай камісіі паказваюць пустую скрыню перад яе закрыццём у СлуцкуНазіральнікі АБСЕ на ўчастку ў БокшыцыПадлік галасоў у акруговай выбарчай камісіі ў Слуцку
У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое прайшло 6-10 верасня, прынялі ўдзел 31,29 % выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы[5].
Пячатка на скрыні для датэрміновага галасавання ў Слуцку. Здымак злева зроблены вечарам апошняга дня датэрміновага галасавання, справа — ранкам наступнага дня.
Па сведчаннях назіральнікаў, на выбарах неаднаразова фіксаваліся фальсіфікацыі і іншыя незаконныя дзеянні[25][26][27][28][29].
Перыядычнае выданне «Наша Ніва» за дзень да пачатку галасавання склала ўласны прагноз будучых парламентарыяў. Крытэрам абрання паводле выдання была прыналежнасць кандыдата да вертыкалі ўлады. У выніку прагноз спраўдзіўся на 96 %. «Наша Ніва» адгадала 106 будучых пераможцаў выбараў са 110[30][31].
Кіраўнік назіральніцкай місіі БДІПЧ АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ Анн-Мары Лізэн заявіла на канферэнцыі ў Мінску, што выбары не могуць быць прызнаныя АБСЕ цалкам свабоднымі і дэмакратычнымі. Па ацэнках АБСЕ, «дрэнны або нездавальняючы працэс падліку галасоў у 50 % выпадкаў»[33].