Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Садоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Садоўскі
Дата нараджэння 24 лістапада (6 снежня) 1859
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1923(1923-12-26)[1] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Іванавіч Садо́ўскі (24 лістапада (6 снежня) 1859, Віцебск — 26 снежня 1923, Прага) — расійскі вучоны-фізік і педагог. Прафесар (1894). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў адбыўшагася ў 1902 годзе першага ў Расіі з’езда выкладчыкаў фізікі.

А. І. Садоўскі нарадзіўся ў Віцебску. У 1881 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Выкладаў у ВНУ Пецярбурга. З 1894 г. працаваў у Юр’еўскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры Мікалаеўскай марской акадэміі і адначасова (з 1915 года) супрацоўнік ваенна-прамысловага камітэта. З 1919 года жыў у Празе.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. І. Садоўскаму належаць навуковыя працы па оптыцы і электрамагнетызму. Тэарэтычна даказаў вярчальнае дзеянне палярызаваных электрамагнітных хваль (Эфект Садоўскага) у кнізе «Пандэраматорныя дзеянні электрамагнітных і светлавых хваль на крышталі» (1898).

Зноскі

  1. а б в Садовский Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.