Аляксандр Іванавіч Болсун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Болсун
Дата нараджэння 4 лістапада 1935(1935-11-04) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Іванавіч Фёдараў
Вядомы як Аўтар «Кароткага слоўніка фізічных тэрмінаў», адзін з аўтараў першага на беларускай мове «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў»
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Аляксáндр Івáнавіч Бóлсун, 4 лістапада 1935, г.п. Чачэрск) — савецкі і беларускі фізік, педагог, энцыклапедыст. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1967), дацэнт (1976), сябра Беларускага фізічнага таварыства (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Іванавіч Болсун нарадзіўся у гарадскім пасёлку Чачэрск. Пасля заканчэння ў 1954 годзе Чачэрскай рускай сярэдняй школы паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педынстытута, які скончыў з адзнакай у 1959 годзе, пасля чаго працаваў на кафедры фізікі і метэаралогіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 19621964 гадах аспірант, у 19651967 гадах малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі АН БССР, дзе яго навуковым кіраўніком быў Ф. І. Фёдараў. У 1967 годзе Болсун абараніў кандыдатскую дысертацыю. У 19671972 гадах загадчык навукова-галіновай рэдакцыі фізікі, матэматыкі, хіміі і астраноміі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» («БелСЭ»). У 19721993 гадах на выкладчыцкай працы ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце і Мінскім педынстытуце (старэйшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры). У 19932003 гадах загадчык навукова-галіновай рэдакцыі фізіка-матэматычных і тэхнічных навук выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» («БелЭн»). У 20042012 гадах дацэнт кафедры прыродазнаўчых дысцыплін Мінскага Дзяржаўнага Вышэйшага Радыётэхнічнага Каледжа. У 19671975 член рэдакцыйнага савета «БелСЭ», у 19932004 гадах член навукова-рэдакцыйнага савета «БелЭн». У 1970 годзе узнагароджаны юбілейным медалём «За доблесную працу. У знаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», у 2008 годзе атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кірункі навуковай і навукова-метадычнай працы: фізіка электрамагнітных і слабых узаемадзеянняў элементарных часціц; метадычныя праблемы выкладання фізікі ў ВНУ і сярэдняй школе, распрацоўка вучэбных праграм і інтэрактыўных метадаў кантролю ведаў па курсе фізікі вышэйшай школы. Болсун займаўся таксама пытаннямі нармалізацыі беларускай фізіка-матэматычнай тэрміналогіі і уніфікацыяй вызначэнняў (дэфініцый) фізічных велічынь; ім складзены слоўнікі (поўныя рэестры назваў энцыклапедычных артыкулаў) па фізіцы, матэматыцы, астраноміі і геадэзіі для «БелСЭ», па фізіцы і астраноміі для «БелЭн». Значнае месца ў яго працы займала навуковае рэдагаванне энцыклапедычнай, даведачнай і вучэбна-метадычнай літаратуры па фізіка-матэматычных і тэхнічных навуках. Ён прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні энцыклапедычных даведнікаў: «Беларусь» (1994), «Бытовая радиоэлектронная техника» (1995), «Чернобыль» (1996), «Национальная академия наук Беларуси. Персональный состав» (1998), энцыклапедыі «Автомобильные дороги Беларуси» (2002).

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Болсун з’яўляецца аўтарам 50 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку вучэбных і даведачных дапаможнікаў, а таксама больш за 150 энцыклапедычных артыкулаў у «БелСЭ» і «БелЭн» па розных раздзелах фізікі, сярод каторых:

  1. Болсун, А. І. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў [для сярэдняй школы] / Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. — Мінск: Народная асвета, 1979. — 182 с.
  2. Болсун, А. И. Краткий словарь физических терминов: [около 2000 понятий] / А. И. Болсун. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 414 с; 2-е изд. — Харьков: Вища школа, 1986. — 200 с.
  3. Болсун, А. И. Сборник задач по статистической физике: [учеб. пособие для студентов радиотехн. специальностей вузов] / Варикаш В. М., Болсун А. И., Аксенов В. В. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 220 с.; 2-е изд. — Москва: Едиториал УРСС, 2004. — 224 с.
  4. Болсун, А. И. Единицы физических величин в школе: книга для учителя / А. И. Болсун, С. Л. Вольштейн. — Минск: Народная асвета, 1983. — 95 с.
  5. Болсун, А. И. Словарь физических и астрономических терминов: [около 1500 терминов: для среднего и старшего школьного возраста] / А. И. Болсун, Е. Н. Рапанович. — Минск: Народная асвета, 1986. — 222 с.
  6. Болсун, А. И. Методы математической физики: учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по физ.-мат. спец. / А. И. Болсун, В. К. Гронский, А. А. Бейда. — Минск: Вышэйшая школа, 1988. — 199 с.
  7. А. І. Болсун. Руска-беларускі фізічны слоўнік : асноўныя тэрміны: [каля 5000 тэрмінаў]. — Минск: БелЭн,1993. — 173 с.
  8. Болсун, А. И. Физика: справочник школьника / А. И. Болсун, П. С. Габец. — Минск: БелЭн, 1998.
  9. П. А. Апанасевіч, А. І. Болсун. Фізіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16. — Мінск: БелЭн, 2003. — С. 371—372.
  10. Болсун, А. И. Физика в экзаменационных задачах: справочник для учителей, репетиторов и абитуриентов / А. И. Болсун, Б. К. Галякевич. — 5-е изд. — Минск: БелЭн, 2004. — 446 с.
  11. Болсун, А. И. Физика в экзаменационных вопросах и ответах: справочник для учителей, репетиторов и абитуриентов / А. И. Болсун, Б. К. Галякевич. — 6-е изд. — Москва: Айрис-пресс, 2007. — 416 с.

Болсун з’яўляецца аўтарам шэрагу навукова-папулярных артыкулаў у газетах і часопісах: «Цуды без цудаў» // Чырвоная змена, № 9, 1961; Хвостатые вестницы из других миров // Знамя юности, № 41, 1961; «Аб чым расказаў фатон» // Маладосць, № 10, 1963 (разам з У. М. Траццяковым); «Солнце в одеждах радужных» // Знамя юности, № 15, 1963; «Радыёхвалі расказваюць пра Сусвет» // Бярозка, № 9, 1964; «Дзе быў Змяіны востраў» // Маладосць, № 3, 1969 (пра супрацоўнікаў Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у Дубне); «Зося і Бронік у краіне атамаў» // Бярозка, № 10, 1976 і інш., а таксама аўтабіяграфічных успамінаў у газеце «Чачэрскі веснік»: «Чечерск послевоенный» (08.02.2013), «Школа и учителя» (15.02.2013), «Футбол, физика и лирика» (09.03.2013) і кнігі «Оглядываясь в прошлое» (Мінск, «Кавалер», 2018).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 209. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Болсун Аляксандр Іванавіч: Біяграфічная даведка // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чачэрскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2000. — С. 521.
  • От футбола к тайнам физики // М. М. Болсун. Чечерский след в науке. — Гомель: БелГУТ, 2014. С. 14-22.
  • Саламевіч, Я. Ад продкаў пачатак // Наша слова, № 45, 1995.
  • Юшкевіч, Э. Ствараецца Беларуская Савецкая Энцыклапедыя // Маладосць, № 1, 1969. С. 111—117.
  • Болсун А. И.: Указатель имен // Наука Беларуси в ХХ столетии. — Минск: Белорусская наука, 2001. С. 262, 265.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун А. І. у Электронным каталогу на сайце Нацыянальнай бібліятэкі РБ.
  • Болсун А. І.(недаступная спасылка) у бібліяграфічным каталогу Biblus.