Аляксандр Іванавіч Церахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Церахаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 верасня 1951(1951-09-27) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Узнагароды

Аляксандр Іванавіч Церахаў (нар. 27 верасня 1951, в. Галубоўка, Хоцімскі раён) — беларускі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 верасня 1951 года ў вёсцы Галубоўка Хоцімскага раёна[1].

Скончыў Магілёўскае ГПТВ будаўнікоў № 36, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Працаваў у г. Цеміртаў (Казахстан) мулярам, слесарам, трубаўкладчыкам, шафёрам, маляром, мастаком-афарміцелем[1].

З 1981 ггода карэспандэнт Магілёўскай раённай газеты. З 1994 года спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Працаваў галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у савет абласнога аддзялення саюза, узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце «Магілёўскія ведамасці»[1].

Жыве ў Магілёве[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго апавяданні былі апублікаваны ў рэспубліканскім перыядычным друку. Аўтар літаратурных артыкулаў, зборніка апавяданняў «Святая памяць» (2007), вершаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік «Святая памяць»[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж item-card. libmogilev.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  2. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.