Аляксандр Іванавіч Чыгрын
Выгляд
Аляксандр Іванавіч Чыгрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Генадзь Ільіч Мурамцаў і Заір Ісакавіч Азгур |
Член у |
Аляксандр Іванавіч Чыгрын (нар. 25 лютага 1955, г. Мінск) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе, творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску ў 1984 годзе. Вучыўся ў Г. Мурамцава, З. Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Сафо» і «Кампазіцыя» ў парку імя Я. Купалы ў г. Мінску; «Кандрат Крапіва», «Абуджэнне», «Вясна», «Воблака», «Дачка», «Ева».
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чыгрын Аляксандр Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.