Аляксандр Ігаравіч Булычоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Булычоў
Поўнае імя Аляксандр Ігаравіч Булычоў
Нарадзіўся 19 лістапада 1999(1999-11-19)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 1 (0)
2020   Беларусь Гарадзея 3 (0)
2021   Беларусь Віцебск 0 (0)
2021   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 12 (1)
2022 Беларусь Дынама (Брэст) 13 (0)
2022 Расія Тарпеда (Уладзімір) 12 (0)
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) 11 (1)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2023.

Аляксандр Булычоў (нар. 19 лістапада 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу, да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Шахцёр» 4 сакавіка 2020 года ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:2), адгуляўшы першы тайм. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 16 мая 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (2:0).

У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], у складзе якой тройчы згуляў у Вышэйшай лізе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[4]. У ліпені 2021 года пакінуў віцебскі клуб, так і не згуляўшы яго ў Вышэйшай лізе[5]. Неўзабаве быў арандаваны «Энергетыкам-БДУ»[6], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[7].

Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама». У лютым, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», афіцыйна стаў іграком дынамаўцаў[8]. У жніўні 2022 года пакінуў брэсцкі клуб, а ў верасні стаў іграком уладзімірскага «Тарпеда»[9], дзе пераважна выхадзіў на замену.

У сакавіку 2023 года далучыўся да віцебскага «Макслайна»[10]. У жніўні 2023 года пасля прагляду перайшоў у брэсцкае «Дынама»[11]. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[12].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Шахцёр Беларусь 15 0
2018 дубль Шахцёр Беларусь 25 3
2019 дубль Шахцёр Беларусь 28 3
2020 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 1 0
2020 (2) Д1 Гарадзея Беларусь 3 0
2021 (1) Д1 Віцебск Беларусь 0 0
2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 12 1
2022 (1) Д1 Дынама Беларусь 13 0
2022/23 (1) Д3 Тарпеда Расія 12 0
2023 (1) Д2 Макслайн Беларусь 11 1
2023 (2) Д1 Дынама Беларусь 4 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Aleksandr-Bulychev-49&season=2020MEN
  2. Aleksandr Bulychev // Transfermarkt — 2000.
  3. "Городея" арендовала у "Шахтера" Соловья и Булычева (руск.). football.by (16 верасня 2020). Праверана 9 снежня 2023.
  4. "Витебск" арендовал нападающего у "Шахтера" (руск.). football.by (16 студзеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  5. Булычев вернулся в "Шахтер" из аренды в "Витебске" (руск.). football.by (12 ліпеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  6. Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в "Энергетик"-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022.
  7. ШКУРДЮК И БУЛЫЧЕВ ПОКИНУЛИ «ЭНЕРГЕТИК»-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (16 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021.
  8. Булычев подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (10 лютага 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  9. Александр Булычев сменил брестское "Динамо" на клуб российского Д3 (руск.). football.by (8 верасня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  10. Александр Булычев стал игроком "Макслайна" (руск.). football.by (8 сакавіка 2023). Праверана 9 снежня 2023.
  11. Два бывших футболиста "Макслайна" перешли в брестское "Динамо" (руск.). football.by (4 жніўня 2023). Праверана 9 снежня 2023.
  12. Трое футболистов покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.