Перайсці да зместу

Аляксандр Ігаравіч Мінёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Ігаравіч Мінёнак
укр.: Александер Мінюнок
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 чэрвеня 2003(2003-06-25) (21 год)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, танцор, акцёр, мадэль
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Ігаравіч Мінёнак (нар. 25 чэрвеня 2003, Віцебск) — беларускі спявак, удзельнік «Дзіцячай Новай Хвалі 2015»[1], студэнт Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога[2], прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Дзіцячае Еўрабачанне 2016»[3], лаўрэат рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»[4], суперфіналіст чацвёртага сезона ўкраінскага конкурсу «Голас. Дзеці»[5][6].

Аляксандр Мінёнак нарадзіўся 25 чэрвеня 2003 года ў Віцебску. Бацька — Ігар Уладзіміравіч Мінёнак, маці — Алена Генрыхаўна Мінёнак. З ранняга дзяцінства Саша рос за кулісамі фестывалю «Славянскі базар», дзе працавала ў якасці адміністратара маці будучага спявака. Калі хлопчыку было тры гады, на яго артыстызм і харызму звярнула ўвагу педагог Аліна Панкіна, музычны кіраўнік дзіцячага сада № 98 г. Віцебска, дзе Саша выканаў свае першыя ролі і песні.

З чатырох гадоў Саша займаўся вакалам, акцёрскім майстэрствам і харэаграфіяй у творчай студыі «Гулливер и лилипуты» пад кіраўніцтвам педагога А. Капскай.

У шэсць гадоў Саша прайшоў кастынг у заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь харэаграфічны ансамбль «Зорька». У сем гадоў стаў салістам шоў-гурта «Какао» пры студыі «Гулливер и лилипуты», у складзе якога ён зрабіў першыя крокі на сцэне фестывалю «Славянскі базар»[7]. У гэты ж час Саша паступіў на педагагічную практыку пры Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. І. Салерцінскага па класе акардэона. У восем гадоў ён распачаў сольную кар’еру пад кіраўніцтвам С. Астапенкі і А. Літоўкі[8]. Дзякуючы працы гэтых педагогаў у перыяд з 2011 па 2015 год Саша стаў лаўрэатам 25 гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у тым ліку і паўфіналістам Дзіцячай Новай Хвалі 2013.

Саша Минёнок на «Дзіцячай Новай хвалі 2015»

З 2012 па 2016 год Саша з’яўляўся артыстам шоў-балета «Сенсацыя» пад кіраўніцтвам Р. Рыкава, дзе займаўся харэаграфіяй і акцёрскім майстэрствам, а таксама выступаў на шматлікіх канцэртах і фестывалях. Пазней артысты шоў-балета «Сенсацыя» прымалі ўдзел у якасці танцораў у нумары Сашы для «Дзіцячага Еўрабачання 2016» на Мальце.

У 2015 годзе Саша прайшоў у фінал конкурсу «Дзіцячая Новая Хваля»[9]. На конкурсе, які праходзіў у Артэку з 28 па 30 жніўня, у першы дзень ён выканаў песню «Лимбо» (за якую атрымаў ад журы 93 балы з 99 магчымых), у другі дзень — «Мальчик-бродяга» (зарабіў 95 балаў з 99). Па выніках двух конкурсных дзён Саша заняў шостае месца, раздзяліўшы яго з украінскім трыа «Smile».

Пасля паспяховага выступлення на «Дзіцячай Новай Хвалі» Акадэмія папулярнай музыкі Ігара Крутога пачала запрашаць Сашу ў свае праекты[10], у якіх выканаўца узяў удзел: «Калядная песенька года»[11], «Новая Хваля», «Дзіцячая песня года», юбілейныя туры Ігара Крутога[12]. Саша выходзіў на сцэны Казані, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Дзюсельдорфа разам з такімі артыстамі, як Ані Лорак, Леў Лешчанка, Лара Фабіян, Міця Фамін і інш. Разам з іншымі лаўрэатамі Дзіцячай Новай Хвалі і Ігарам Крутым ён зняўся ў кліпе Міці Фаміна «Новы дзень».

З верасня 2015 года пасля пераезду ў Мінск Саша пачаў займацца ў заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь тэатры эстраднай песні «Сябрынка» Палаца культуры «МАЗ» пад кіраўніцтвам Т. Трухан. У снежні 2015 года ён стаў лаўрэатам рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» і стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі[13]. У гэтым жа годзе Саша стаў удзельнікам дабрачыннага канцэрта «Здзяйсняй мары», што прайшоў 16 снежня ў Маскве ў канцэртнай зале «Космас».

У 2016 годзе Саша выступіў у ролі вядучага тэлепраекта «Дзіцячая песня года» на канале «Карусель»"[14], а таксама выканаў там сваю аўтарскую песню «Ангел мой». Кліп, зняты на гэтую песню, удзельнічаў у перадачы "«Гарачая дзясятачка» канала «Карусель»[15]. 3 сакавіка ён стаў адным з удзельнікаў канцэрта «Девичник Teens», які адбыўся ў канцэртнай зале «Известия Hall»[16]. Саша выступіў на адной сцэне з лепшымі ўдзельнікамі праектаў «Дзіцячая Новая Хваля», «Дзіцячае Еўрабачанне», «Голас. Дзеці» і гасцямі канцэрта: гуртам MBAND, Уладам Сакалоўскім, Міцем Фаміным, Стасам Касцюшкіным і іншымі артыстамі[17].

На творчым рахунку Сашы здымкі ў некалькіх рэкламных роліках: рэкламе смартфона Huawei GR3 ад МТС[18], Брэсцкага мясакамбіната[19], а таксама гульні World of Tanks[20][21]. У жніўні 2016 года стаў фіналістам беларускага нацыянальнага адбору конкурсу «Дзіцячае Еўрабачанне 2016» з песняй «Музіка моих побед» («Музыка маіх перамог»), напісанай К. Ермаковым і Р. Калодкам. З гэтай кампазіцыяй Саша прадставіў Беларусь у лістападзе 2016 года ў фінале конкурсу на Мальце, дзе заняў сёмае месца[22][23].

У канцы жніўня 2016 года прайшлі здымкі тэлесерыяла «Мухтар. Новы след», у якім Саша выканаў адну з роляў[24].

У снежні адбылася прэзентацыя песні «Взлёт», напісанай Сашам і С. Старавойтавым[25].

У музычных спектаклях на галоўнай елцы краіны «Як прыручыць дракона, ці Крыштальная мелодыя», якія праходзілі ў Мінску з 20 снежня 2016 года па 6 студзеня 2017, спявак выканаў галоўную ролю музыкі Янкі[26].

У верасні 2016 года прадзюсары гурта Open Kids аб’явілі пра пачатак кастынгу у новы бойбэнд. Саша паспяхова прайшоў некалькі этапаў адбору і стаў адным з пяці ўдзельнікаў гурта NEBO5[27], які дэбютаваў 25 лютага з песняй «Поколение Танцы», выкананай разам з Open Kids[28].

Фінал «Голас. Дiти 4». Саша Мінёнак і вядучыя Юрый Гарбуноў і Кацярына Осадчая
Саша Мінёнак на беларускім нацыянальным адборы на Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2018 разам з вядучымі — Вольгай Рыжыкавай і Тэа
Саша Мінёнак на першым сольным канцэрце ў клубе «Брюгге»

У маі 2017 года Саша стаў адным з вядучых цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў ХІІІ нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня», арганізаванага міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[29].

У 2017 годзе Саша Мінёнак стаў удзельнікам чацвёртага сезона ўкраінскага тэлепраекта «Голас. Дзеці». Яго выступленне паказалі ў другім выпуску сляпых праслухоўванняў, які выйшаў у эфір тэлеканала «1+1» 12 лістапада. Саша выканаў песню Бруна Марса «Grenade», падчас выканання якой да яго павярнуліся Наталля Магілеўская, гурт «Время и стекло» і Манацік. Хлопчык абраў каманду гурта «Время и стекло»[30]. У час вакальных баёў, што выйшлі ў эфір 3 снежня, каманды былі падзелены на чатыры тройкі, у кожнай з якой у наступны этап праходзіў толькі адзін выканаўца. Саша выступіў разам з Ангелінай Шымковай і Веранікай Чорнай і выканаў песню «Ой, у гаю пры Дунаю». Для праходжання ў наступны этап журы абрала Сашу. На этапе накаўтаў 10 снежня ў кожнай з каманд з чатырох удзельнікаў у фінал праходзілі двое. У камандзе «Время и стекло» імі сталі Саша Мінёнак і Яна Горнаяя[31]. У фінале (17 снежня), які, у адрозненне ад папярэдніх выпускаў праграмы, праходзіў у прамым эфір ы, Саша выканаў песню «Ома» Ірыны Білык і па выніках галасавання гледачоў апярэдзіў Яну, выйшаўшы, такім чынам, у суперфінал[5]. У суперфінале Саша выканаў песню «Let’s Get it Started»[32]. Нягледзячы на тое, што ў галасаванні ў яго не атрымалася абысці Данэлію Туляшову, якая стала пераможцам сезона, Саша Мінёнак стаў першым беларусам, якому ўдалося прайсці ў суперфінал праекта.

У лютым 2018 года, калі гурт NEBO5 перастаў быць праектам Open Art Studio, Саша прыпыніў сваю дзейнасць у калектыве. У красавіку ён стаў адным з вядучых фестывалю «Бітва аркестраў. Дзеці»[33]. 6 чэрвеня выйшаў кліп Kain Rivers «Талісман», у здымках якога прынялі ўдзел Саша Мінёнак і Антон Каплун. Таксама ён зняўся ў кліпе «Стыкерам» гурта Open Kids, што выйшаў 27 ліпеня. Пазней, у лютым 2019 года, ён выканаў ролю ў кліпе гурта «Под утро». У ліпені 2018 года выйшаў сольны трэк Сашы «Не всерьез». У гэты ж час спявак стаў госцем VІ Фестывалю беларускай культуры, што адбыўся ў Польшчы[34][35].

На «Міжнародных дзіцячых гульнях на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў» (6-8 снежня, Казань), што праходзілі ў межах усерасійскіх спаборніцтваў па плаванні «Кубак Аляксандра Папова», Саша выступіў з сольным канцэртам, а таксама праспяваў на адкрыцці і закрыцці гульняў[36][37]. У снежні ў Віцебску прайшла прэм’ера мюзікла «Снежная каралева. Перазагрузка», у якім Саша выканаў ролю Кая[38].

6 красавіка 2019 года ў эфіры канала «Расія 1» выйшаў трэці выпуск тэлепраекта «Ну-ка, все вместе!», удзельнікам якога стаў Саша Мінёнак, выкананаўшы песню «Халі-галі». Разам з ім гэту песню выканалі 45 членаў журы (са 100)[39]. Пад канец красавіка ў Сашы выйшаў дэбютны ЕР-альбом «В поиске», у які ўвайшлі 7 хіп-хоп кампазіцый.

1 чэрвеня выканаўца стаў удзельнікам 30-га выпуску шоу «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1», дзе выканаў адну з песень са свайго дэбютнага альбома[40]. Такcама Саша стаў удзельнікам фестывалю Videozhara, што праходзіў 8 і 9 чэрвеня ў Кіеве[41].

18 кастрычніка ў мінскім клубе «Брюгге» ў Сашы адбыўся першы сольны канцэрт[42].

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2019 — «В поиске» («У пошуку»)
Назва Працягласць
1. «Папина дочка» 2:00
2. «Грязные речи» 2:37
3. «Теряю» 2:40
4. «Мало» 1:45
5. «Выдумал» 2:46
6. «С тобой» 2:42
7. «Лабиринтами» 2:46
  • «Не всерьез» (2018)
  • «Мало» (2019)
  • «С тобой» (2019)
  • «Грязные речи» (2019)
  • «В поиске» (2019)
  • 2011
    • Лаўрэат ІІІ прэміі конкурсу «Вясёлка над Віцебскам» (Віцебск)
    • Прыз сімпатый журы на конкурсе «Залатая ліра» (Мінск)
    • Лаўрэат І прэміі міжнароднага конкурсу «Супермікрафон Радыё Ярд» (Польшча)
  • 2012
    • Лаўрэат І прэміі міжнароднага конкурсу «Парад планет» (Цвер, Расія)
    • Здымкі ў тэлеперадачы «Песенька ў падарунак» на канале «Радасць мая»
    • Лаўрэат І прэміі міжнароднага конкурсу «Ступені майстэрства» (Масква)
    • Лаўрэат ІІ прэміі міжнароднага конкурсу «Крымскія хвалі» (Феадосія, Украіна))[43]
    • Лаўрэат ІІ прэміі рэспубліканскага конкурсу «Халі-хало» (Наваполацк, Беларусь)
  • 2013
    • Лаўрэат І прэміі рэспубліканскага конкурсу «Прывітанне, свет» (Мінск)
    • Лаўрэат І прэміі рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Юніёр»
    • Лаўрэат ІІІ прэміі рэспубліканскага конкурсу «Маладзічок» (Маладзечна)
    • Паўфіналіст Дзіцячай Новай Хвалі 2013 (Масква)
    • Лаўрэат І прэміі міжнароднага конкурсу «Залатая пчолка» (Клімавічы, Беларусь)
    • Лаўрэат ІІ прэміі рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», ратацыя на радыё.
  • 2015
    • Лаўрэат І прэміі міжнароднага конкурсу «Аванці» (Мінск)
    • Гран-пры рэспубліканскага конкурсу «Мая мара» (Мінск)
    • Лаўрэат ІІІ прэміі рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», ратацыя на радыё[44]
    • Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
  • 2016
    • Прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Дзіцячае Еўрабачанне 2016» (Мальта)[45]
    • Перамога ў кастынгу на ўдзел ў гурце NEBO5
  • 2017
    • Суперфіналіст чацвёртага сезона ўкраінскага «Голас. Дзеці»[32]
  • 2018
    • Вядучы «Бітвы аркестраў. Дзеці»
    • Прэм’ера сольнай кампазіцыі «Не всерьез»
    • Галоўная роля ў мюзікле «Снежная каралева. Перазагрузка»
  • 2019
    • Удзел у тэлепраекце «Ну-ка, все вместе!»
    • Спецыяльны госць нацыянальнага адбору на «Славянскі Базар у Віцебску»[46]
    • Выпуск дэбютнага альбома «В поиске»
    • Удзел у шоу «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1»
  1. "Александр Минёнок - newwavejunior.eu"(руск.). Архівавана з арыгінала 7 ліпеня 2019. Праверана 2017-02-07.
  2. Академия популярной музыки Игоря Крутого: Саша Минёнок (руск.)(недаступная спасылка). academy-ik.com. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017. Праверана 7 лютага 2017.
  3. Детское "Евровидение 2016". Александр Миненок 20 ноября выступит под номером 9. (руск.). Белтэлерадыёкампанія. Праверана 7 лютага 2017.
  4. "Концерт победителей радиоконкурса "Маладыя таленты Беларусі" покажут в телеэфире "Беларусь 3"". БелТА(руск.). 2016-12-15. Праверана 2017-02-07.
  5. а б "Финалист "Голосу. Діти" довел Дорофееву до слез". Обозреватель(руск.). 2017-12-19. Праверана 2017-12-19.
  6. "Каким был суперфинал "Голосу.Діти-4": победа Данелии Тулешовой, слезы Monatik и Дорофеевой". TSN.ua(руск.). 2017-12-18. Праверана 2017-12-19.
  7. Карина Шлапакова. Саша Миненок о мечтах, увлечениях и конкурсе "Евровидение - 2016" (руск.). GorodVitebsk.by (19 жніўня 2016). Праверана 11 лютага 2017.
  8. Крупица, Наталия (2015-05-22). "Витебчанин Саша Миненок представит Беларусь на международном музыкальном конкурсе «Детская Новая волна», который пройдет в «Артеке» с 11 по 13 августа"(руск.). Витьбичи. Архівавана з арыгінала 26 чэрвеня 2018. Праверана 2017-02-11.
  9. "Как белорусы покоряли "Детскую Новую волну""(руск.). Sputnik.by. 2015-08-17. Праверана 2017-02-11.
  10. Онлайн-конференция с победителем национального отбора Международного детского конкурса песни "Евровидение-2016" Александром Миненком (руск.). Белтелерадиокомпания (29 жніўня 2016).
  11. Академия популярной музыки Игоря Крутого. Рождественская Песенка года 2015. Часть 1 (руск.) (5 студзеня 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  12. "Молодые белорусские исполнители споют с Игорем Крутым в Минске"(руск.). Интерфакс-Запад. 2015-05-07. Архівавана з арыгінала 22 снежня 2017. Праверана 2017-02-12.
  13. Распоряжение Президента Республики Беларусь № 93рп от 6 июня 2016 г. «О вопросах специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержки талантливой молодежи» (руск.)(недаступная спасылка). Министерство культуры Республики Беларусь (6 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017. Праверана 14 лютага 2017.
  14. Академия популярной музыки Игоря Крутого. Детская Песня Года. Эфир от 26.03.2016 (руск.) (28 чэрвеня 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  15. Горячая Десяточка. Сезон 2 выпуск 8 (руск.). Праверана 11 лютага 2017.
  16. kids' music. Саша Минёнок — Грусти нет [Девичник Teens] (руск.) (6 сакавіка 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  17. «Девичник Teens» начнётся с красной дорожки (руск.). InterMedia (26 лютага 2016). Праверана 12 лютага 2017.
  18. МТС Беларусь. Смартфоны к лету в МТС: Huawei GR3 (руск.) (8 ліпеня 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  19. Denis Baranovsky. Брестский мясокомбинат. Любовь есть! (руск.) (21 ліпеня 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  20. WGTV WoT - видео о танках для игроков. Реклама World of Tanks. История Анатолия (руск.) (30 жніўня 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  21. Отто, Эвика. "4500 сообщений за вечер. Поклонницы атакуют участника "Детского Евровидения-2016""(руск.). Комсомольская правда — Беларусь. Праверана 2017-02-14. {{cite news}}: no-break space character у |publisher= на пазіцыі 21 (даведка)(недаступная спасылка)
  22. "Детское «Евровидение-2016»: победила Грузия, белорус Александр Миненок занял 7 место"(руск.). СТБ. 2016-11-21. Архівавана з арыгінала 24 ліпеня 2019. Праверана 2017-02-11.
  23. "На детском «Евровидении» победу одержала представительница Грузии, белорус Саша Миненок на 7-м месте"(руск.). Интерфакс-Запад. 2016-11-20. Архівавана з арыгінала 22 лістапада 2016. Праверана 2017-02-12.
  24. "Представитель Беларуси на детском "Евровидении-2016" Саша Миненок дебютировал в кино"(руск.). БелТА. 2016-09-09. Праверана 2017-02-11.
  25. SashaMin. САША МИНЁНОК / "ВЗЛЁТ"...!!! (руск.) (13 студзеня 2017). Праверана 7 лютага 2017.
  26. Главная елка страны - одна из самых технически оснащенных постановок за всю историю (руск.). Белтелерадиокомпания (27 снежня 2016). Праверана 7 лютага 2017.
  27. "Создатели группы «Open Kids» объявили состав нового бойбенда"(руск.). kids'music. 2016-12-20. Праверана 2017-02-10.
  28. "Open Kids зажгли с брутальными парнями". Теленеделя(руск.). 2017-10-05. Праверана 2018-08-01.
  29. Церемония награждения победителей XIII Национального телевизионного конкурса "Телевершина" (руск.). Телеканал ОНТ.
  30. ""ГОЛОС. ДІТИ-4": СУДЬИ СПУТАЛИ 13-ЛЕТНЮЮ УЧАСТНИЦУ С КАРОЛЬ ИЗ-ЗА ПОХОЖЕГО ГОЛОСА". ТСН(руск.). 2017-11-13. Праверана 2018-01-09.
  31. "Голос. Дети 4 сезон 6 выпуск: наиболее драматический этап проекта – кто прошел в финал". 24 канал(руск.). 2017-12-10. Праверана 2017-12-21.
  32. а б ""Голос.Діти-4": назван победитель проекта". Обозреватель(руск.). 2017-12-18. Праверана 2017-12-21.
  33. "Битва оркестров. Дети" состоится в Киеве (руск.). Бульвар Гордона (9 красавіка 2018). Праверана 1 студзеня 2019.
  34. "Festiwal kultury białoruskiej". 24starogard.pl(польск.). 2018-07-26. Праверана 2019-04-27.
  35. Kapela, Marcin (2018-07-29). "Justin Bieber wystąpił w Lęborku. Show białoruskich artystów zachwyciło publiczność"(польск.). Праверана 2019-04-27.
  36. Кубок Александра Попова. Программа дома кубка (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 5 ліпеня 2019.
  37. "В Казани состоялось закрытие турнира на Кубок Александра Попова". Татар-информ(руск.). 2018-12-08. Архівавана з арыгінала 19 студзеня 2019. Праверана 2019-01-19.
  38. Васильева, Светлана (2019-12-28). "На губернаторскую елку в концертный зал «Витебск» приехали около 1000 ребят". Витебский курьер(руск.). Праверана 2019-01-01.
  39. «Ну-ка, все вместе!» — вокальное шоу — Ну-ка, все вместе! Эфир от 06.04.2019. Александр Миненок. «Хали-гали» (руск.). Россия 1 (6 красавіка 2019). Праверана 7 красавіка 2019.(недаступная спасылка)
  40. "После "Несчастного случая" создатели "Макаенка, 9" уйдут в отпуск". Белтелерадиокомпания(руск.). 2019-05-29. Праверана 2019-06-04.
  41. VZH в лицах: Саша Минёнок (руск.). Праверана 5 чэрвеня 2019.
  42. Леонович, Юлиана (2019-10-17). "Александр Миненок стал артистом продюсерского центра «СПАМАШ»". СБ. Беларусь сегодня(руск.). Праверана 2019-10-28.
  43. Отчет о восьмом международном фестивале «Крымские волны» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2017. Праверана 13 лютага 2017.
  44. "Стали известны имена победителей радиоконкурса "Маладыя таленты Беларусі""(руск.). Белтелерадиокомпания. 2015-12-03. Праверана 2017-02-11.
  45. Александр Минёнок, представитель Беларуси на детском конкурсе песни "Евровидение 2016" (руск.). Белтелерадиокомпания. Праверана 11 лютага 2017.
  46. Пастернак, Татьяна (2019-03-16). "Беларусь на детском музыкальном конкурсе в рамках «Славянского базара»". Витебские вести(руск.). Праверана 2019-04-17.