Аляксандр Іосіфавіч Бабашынскі
Аляксандр Іосіфавіч Бабашынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1970 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
Аляксандр Іосіфавіч Бабашы́нскі (5 лютага 1905, Віцебск — 3 чэрвеня 1970, Віцебск) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1945), прафесар (1946).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
А. І. Бабашынскі нарадзіўся ў Віцебску. У 1932 годзе скончыў Данскі ветэрынарны інстытут. У 1933—1938 гг. працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам на Растоўскай абласной ветэрынарнай доследнай станцыі, з 1938 па 1948 год дырэктарам Ленінградскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. У 1949—1950 гг. і з 1962 па 1969 год у Віцебску — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. І. Бабашынскі займаўся пытаннямі атручэння сельскагаспадарчай жывёлы ядавітымі раслінамі, даследаваў патагенез пры паратуберкулёзным энтэрыце буйной рагатай жывёлы, распрацаваў спосаб аптымізацыі мікраклімату свінарнікаў і птушнікаў шляхам выкарыстання цеплагенератараў і каларыфераў і інш.
Сярод апублікаваных прац:
- Чесотка у сельскохозяйственных животных (1938, 1944)
- Болезни свиней (1941)
- Стригущий лишай сельскохозяйственных животных (1944)
- Как ковать коня. В помощь молодому кузнецу (1944)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бабашынскі Аляксандр Іосіфавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- История кафедры гигиены животных (руск.) // Сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ)
- Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Саладчук — Віцебск, 2014. — 167 с.: іл.
- Российская национальная библиотека. Генеральный алфавитный каталог книг на русском языке (1725—1998) (руск.)