Аляксандр Агрыкала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Агрыкала
Дата нараджэння

каля 1446[1]

Месца нараджэння

Гент, акруга Гент[d], Усходняя Фландрыя, Бельгія

Дата смерці

15 жніўня 1506(1506-08-15)[2][3][4]

Месца смерці

Вальядалід, Каралеўства Кастылія і Леон[1]

Краіна

Flag of Flanders.svg Фландрыя

Прафесіі

кампазітар

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандр Агры́кала (Alexander Agricola; сапраўднае прозвішча, магчыма, Акерман [Ackerman], 1445 ці 1446, Гент? — 15 жніўня 1506, Вальядалід) — фламандскі кампазітар, выбітны прадстаўнік франка-фламандскай школы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфічныя звесткі пра Агрыкалу бедныя і супярэчлівыя. Раней лічылася, што ў 1471-74 ён служыў пеўчым пры двары герцага Сфорца ў Мілане. Ідэнтычнасць Аляксандра Агрыкалы і нейкага вядомага ў Італіі гамбіста, згадванага ў дакументах як «Аляксандр Немец» (Alessandro Alemanno, Alessandro d'Alemagna), цяпер аспрэчваецца. Першы дакладны дакумент у біяграфіі Аляксандра Агриколы згадвае яго ў якасці вікарыя ў кафедральным саборы Камбрэ, у 1475-76 гадах. Пра жыццё Агриколы з 1476 па 1491 амаль нічога невядома; па агульным меркаванні ён працаваў у гэтыя гады ў Фландрыі і Францыі. У 1491-93 гадах жыў і працаваў у Мантуі, Фларэнцыі і Неапалі. У фларэнційскім кафедральным саборы, дзе Агрыкала служыў пеўчым, магчыма меў зносіны з Генрыкам Ізакам, якога таксама разглядаюць як магчымага аўтара музычнай эпітафіі для Агрыкалы (маецца на ўвазе мотет «Nil prosunt lacrimae»). У 1494 годзе зафіксавана прысутнасць Агрыкалы пры неапалітанскім двары. C 1500 служыў пеўчым ў Філіпа I Прыгожага, герцага Бургундыі і караля Кастыліі. Агрыкала суправаджаў герцага ў яго падарожжы ў Вальядалід ў 1506 годзе; там жа ён раптоўна памёр ад «пякучай ліхаманкі» (febris fervens)[5]. Месца яго пахавання невядома.

На смерць Агрыкалы невядомы аўтар (магчыма, Хуан дэ Анчыета[6]) напісаў мотэт пад загалоўкам «Эпітафія Аляксандру Агрыкале, кампазітару караля Кастыліі» (Epitaphion Alexandri Agricolae symphonistae regis Castillae). Гэты мотэт быў надрукаваны ў музычнай анталогіі Георга Рау «Symphoniae jucundae» у 1538 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 24. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11900321X // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. (unspecified title)
  5. Адзіная дакументаваная спасылка на прычыну смерці Агриколы — у эпітафіі ананімнага паэта, на якую невядомы кампазітар напісаў мотэт: Quo morbo interiit? Febre fervente abiit.
  6. Knighton T. «Music, why do you weep?» A lament for Alexander Agricola // Early Music 34 (2006), p.427-442.