Матэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Выкананне матэта

Матэт (фр.: motet, лат. motetus, motellus, ад старофранц. mot — слова) — род вакальнай ці вакальна-інструментальнай музыкі. Вядомы з канца 12 стагоддзя. Першапачаткова — 2-галосы музычны твор, у якім да голасу, заснаванага на напевах каталіцкай службы, далучаўся новы голас — матэт (адсюль назва).

Яшчэ ў XIII ст. Ян дэ Гракеё пісаў пра матэты:

Гэты від музыкі не варта прадстаўляць у прысутнасці простага народа, які не здольны ацаніць яго вытанчанасць і атрымаць задавальненне ад слухання. Матэт выконваецца для адукаваных людзей і наогул для тых, хто шукае вытанчанасці ў мастацтвах.

У 13 стагоддзі ў матэты пранікаюць свецкія мелодыі (песенныя і танцавальныя) і тэксты. У 15 стагоддзі выпрацавалася яго музычнае і тэкставае адзінства (Г.Дзюфаі, Дж. Данстэйбл), усталяваўся 4-галосы склад (І.Окегем, Я.Обрэхт), з’явілася вызначэнне матэт як своеасаблівага музычнага роду паміж месай і песняй. У 16 стагоддзі развіваўся ў рэчышчах венецыянскай (А.Віларт, А. і Дж. Габрыэлі) і рымскай (Дж. Палестрына) школ.

У 17 стагоддзі матэт страціў тыпалагічную ўстойлівасць, часам яго вызначалі як асаблівы «стыль», блізкі да «старадаўняга», ці як асаблівую тэхніку пісьма. Узніклі шматлікія разнавіднасці: мнагахорны матэт-канцэрт, «манадычны», «сольны» або матэт-канцэрт для невялікага складу з basso continuo; матэт-арыя, матэт-сцэна, матэт-дыялог, блізкія да араторыі, кантаты і музычна-сцэнічных жанраў. Да жанру матэт звярталіся Г.Шуц, К.Мантэвердзі, Ж. Ф. Рамо, Г.Пёрсел, Г. Ф. Гендэль, І. С. Бах, В. А. Моцарт, А.Брукнер, К.Сен-Санс і інш. У 20 стагоддзі матэт паслужыў прататыпам тэхнікі кампазіцыі ў творах А.Веберна, І.Стравінскага, Дз. Лігеці і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Leichtentritt H. Geschichte der Motette. Lpz., 1908;
  • Besseler H. Die Musik des Mittelalters und der Renaissance. Potsdam, 1931;
  • Stephan W. Die burgundisch-niederländische Motette zur Zeit Ockeghems. Kassel, 1937;
  • Lowinsky E.E. Secret Chromatic Art in the Netherlands Motet. New York, 1946;
  • Gennrich F. Bibliographie der ältesten französischen und lateinischen Motetten, SMM, II (1957);
  • Günther U. The 14th-Century Motet and its Development // Musica Disciplina, XII (1958), pp. 27–58;
  • Dammann R. Geschichte der Begriffsbestimmung Motette // Archiv für Musikwissenschaft, XVI (1959), SS.337-77;
  • Eggebrecht H.H. Machauts Motette Nr.9 // Archiv für Musikwissenschaft, 19-20 (1962-63) u. 25 (1968);
  • Anderson G.A. Notre Dame Latin double motets ca.1215-1250 // Musica Disciplina, XXV (1971), pp. 35–92;