Аляксандр Аляксандравіч Джэжора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Джэжора
Дата нараджэння 9 мая 1956(1956-05-09) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Аляксандравіч Джэжора (нар. 9 мая 1956, Івацэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2014), дацэнт (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1978).

Працаваў у Дзяржаўным інстытуце прыкладной оптыкі (г. Казань; 1978—1980, інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1980, мастацка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Тэарэтычная і прыкладная матэматыка», дацэнт, з 2002 — загадчык кафедры; з 2015 — факультэт эканомікі і бізнес-кіравання, кафедра «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: неразбуральны кантроль; электраёмістыя пераўтваральнікі; дыэлькаметрыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Методы и средства электроемкостного контроля анизотропных материалов на основе зеркально-симметричных схем преобразователей : диссертация … доктора технических наук : 05.11.13 / Джежора Александр Александрович. — Минск, 2013.
  • Физика : учебное пособие для слушателей факультета довузовской подготовки / В. В. Рубаник [и др.]. — Витебск, 2004.
  • Электроемкостные преобразователи и методы их расчета / А. А. Джежора. — Минск, 2008.
  • Диэлькометрия ортотропных материалов текстильной промышленности / Джежора А. А., Науменко А. М. // Дефектоскопия. — 2011. — № 12. — С. 13—14.
  • Принципы проектирования накладных измерительных конденсатов в присутствии заземленной плоскости / Джежора А. А. [и др.] // Приборы и методы измерений. — 2011. — № 2. — С. 109—115.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]