Аляксандр Аляксандравіч Мінін
Аляксандр Аляксандравіч Мінін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1924 |
Месца нараджэння | вёска Арлея, Полацкі раён, Віцебская вобласць |
Дата смерці | 2002 |
Месца смерці | Магілёў |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1943—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Аляксандравіч Мінін (28 жніўня 1924, вёска Арлея, Полацкі раён — 2002) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у калгасе. 3 15.05.1942 г. разведчык партызанскага атрада 3-й Беларускай партызанскай брыгады. Са снежня 1943 г. на фронце, разведчык, камандзір аддзялення 77-га стралковага палка 26-й стралковай дывізіі. У ноч на 15.07.1944 г. на поўнач ад в. Мяркіне Варэнскага раёна Літвы А. А. Мінін разам з таварышам першым у палку фарсіраваў р. Нёман, узарваў 6 кулямётных гнёздаў ворага, стварыў умовы для пераправы палка. У час Беларускай аперацыі захапіў 29 «языкоў». Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, «За службу Радзіме» 3-й ступені. Пасля вайны дэмабілізаваўся. Жыў і працаваў у Магілёве. У 1948 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінін Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская Энцыклапедыя : у 18 тамах / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 10. — С. 386.