Аляксандр Аляксеевіч Свярчынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Свярчынскі
Aleksandr Sverchinskiy.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксеевіч Свярчынскі
Нарадзіўся 16 верасня 1991(1991-09-16)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2015 Сцяг Беларусі Мінск 94 (0)
2008   Сцяг Беларусі Мінск-2 24 (0)
2016 Сцяг Славакіі Земплін (Міхалаўцы) 12 (0)
2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 5 (0)
2017 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2017 Сцяг Славакіі Земплін (Міхалаўцы) 11 (0)
2018 Сцяг Беларусі Мінск 13 (1)
2018 Сцяг Арменіі Гандзасар (Капан) 6 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2015.

Аляксандр Свярчынскі (нар. 16 верасня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2» і дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўны склад каманды. У сезоне 2013 замацаваўся ў асноўным складзе ў якасці правага абаронцы, чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Раманам Бегуновым.

У пачатку сезону 2014 выхадзіў на замену, але неўзабаве Раман Бегуноў быў пераведзены ў цэнтр, і Свярчынскі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2].

У лютым 2016 года пакінуў «Мінск» і стаў іграком славацкага клуба «Земплін»[3]. Па заканчэнні сезону 2015/16 вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з мінскім «Дынама», з якім 12 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт[4]. Спачатку гуляў у стартавым складзе мінчан, але ў верасні страціў месца ў аснове. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[5].

У сакавіку 2017 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[6]. Стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але ў чэрвені 2017 года пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве зноў папоўніў склад «Земпліна»[8]. Спачатку гуляў у стартавым складзе славацкага клуба, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года пакінуў «Земплін»[9].

У лютым 2018 года вярнуўся ў «Мінск»[10], аднак у ліпені таго ж года па ўзаемнай згодзе пакінуў клуб[11] і неўзабаве перайшоў у армянскі «Гандзасар»[12]. Ужо ў верасні 2018 года пасля канфлікту з кіраўніцтвам пакінуў армянскую каманду[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Мінск-2 Сцяг Беларусі 24 0
2009 дубль Мінск Сцяг Беларусі 18 0
2010 дубль Мінск Сцяг Беларусі 16 0
2011 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 3 0
2012 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 11 0
2013 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 24 0
2014 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 31 0
2015 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 25 0
2015/16 (2) Д1 Земплін Сцяг Славакіі 12 0
2016 (2) Д1 Дынама Сцяг Беларусі 5 0
2017 (1) Д1 Іслач Сцяг Беларусі 10 0
2017/18 (1) Д1 Земплін Сцяг Славакіі 11 0
2018 (1) Д1 Мінск Сцяг Беларусі 13 1
2018/19 (1) Д1 Гандзасар Сцяг Славакіі 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]