Аляксандр Андрэевіч Шабалін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Шабалін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1938(1938-07-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці снежань 2013 (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Аляксандр Андрэевіч Шабалін (нар. 15 ліпеня 1938, в. Пухавічы,[2] Мінская вобласць, БССР, СССР — снежань 2013, Мінск) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен. Кіраўнік федэрацыі шашак Беларусі, міжнародны арбітр па шашках. Член Саюза журналістаў СССР (1967). Аўтар твораў на рускай і беларускай мовах. Член КПСС. Інструктар аддзела прапаганды, затым памочнік сакратара ЦК КП Беларусі (1971—78).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Пухавічы Мінскай вобласці ў сям'і служачых. Брат Анатоля Шабаліна, які стаў архітэктарам. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у рэдакцыях газет: «Гродзенская праўда» (1959—60), «Камсамольская праўда» (1963—66), уласкар «Камсамольскай праўды» па Беларусі (1966—69). Галоўны рэдактар часопіса «Беларусь» (з 1978). Друкуецца як празаік з 1960: газ. «Гродзенская праўда».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг: Мы живем в деревне. Очерки. Минск, 1974; Владимир Коваленок. Минск, 1983. Сцэнарыст кіна- і тэлестужак: Твой дом на зямлі (1973); Агонь на сябе (1975); Людзі, людзі — высокія зоркі (1975); Хто сёння адсутнічае (1988). Жыў у Мінску.

Зноскі

  1. Шабалин Александр Андреевич // https://www.biografija.ru/biography/shabalin-aleksandr-andreevich.htm
  2. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. – Мн., 2003.
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. Т. 6. – Мн., 1995.