Перайсці да зместу

Аляксандр Антонавіч Пякарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Антонавіч Пякарскі
Дата нараджэння 30 мая 1952(1952-05-30) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Аляксандр Антонавіч Пякарскі (30 мая 1952, в. Буда, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1993).

Закончыў БДУ (1975). З 1982 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, з 2000 года працуе ў Беларускім тэхналагічным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі функцыі рэчаіснай і комплекснай зменных. Даказаў прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі ў класічных функцыянальных прасторах.

Зноскі