Аляксандр Асіпчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандр Асіпчык
Аляксандр Асіпчык.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1909(1909-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1990(1990-03-14) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, грамадскі дзеяч, рэлігійны дзеяч

Аляксандр Асіпо́віч-Асі́пчык (1 красавіка 1909, Слонім[1], або в. Пляшкі Гродзенскай губерні — 14 сакавіка 1990, Джэксан[en], Нью-Джэрсі, ЗША; Псеўданімы: Зніч) — беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я (7 чалавек) з’ехала ў бежанства ў Чалябінскую губерню. Там ад сухотаў памёр бацька, а потым яшчэ дзве сястры. Пра гэта ён пазней успамінаў так:

«Калі выбухла вайна 1914 г., мне было пяць гадоў, а ў шостым, г. зн. 1915 г., неяк у жніўні, бо якраз звозілі снапы з поля ў гумна, наехала з захаду дзіч расейскіх казакаў, якія пачалі гвалтам выганяць людзей у бежанства, падпальваючы хаты. Гэтак і мне прыйшлося з сям’ёю „эвакуявацца“ з Беларусі на ўсход, і як памятаю, праехаўшы праз Бытэнь на шлях шашы Берасце—Слуцк—Магілёў—Калуга, неяк у лістападзе пагрузілі нас у вагоны й адправілі ў Астраxань. Сям’я мая была досыць вялікая: сем асобаў. Таму едучы дарогай, яшчэ разам, бацька мой начаваў пад возам, а пры частых дажджах прастудзіўся на лёгкія і пасля пяці гадоў памёр на сухоты, ужо ў Сібіры Чэлябінскае губерні. У хуткім часе яшчэ ўмярлі мае дзве сястры, і я астаўся з маткай і дзвюма сёстрамі, адной малодшай, другой старэйшай[2]».

Падчас вяртання ў Беларусь у 1921 годзе памерла маці, пакінуўшы Алеся з сястрой сіротамі. Дзеці трапілі пад апеку Чырвонага Крыжа, які перадаў іх у прытулак на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра.

Служыў у 4-м авіяцыйным палку ў Торуні. У 1932—1935 гадах жыў у Вільні.

У гады Другой сусветнай вайны браў удзел у дзейнасці беларускіх грамадскіх і культурна-нацыянальных арганізацый. Стварыў у верасні 1941 года ў Слоніме Рамесную школу. Увесну 1942 года ажаніўся з інструктаркай школы Верай Сілівончык.

Быў прыхільнікам беларусізацыі праваслаўнай царквы, удзельнік Беларускага Царкоўнага Сабору 1942 года[1]. Увосень 1943 года арыштаваны немцамі па даносе. Разам з ім тады былі схоплены Стэфа Лыскавец — народная спявачка, Сяргей Новік-Пяюн — дырэктар Слонімскага музея, паэт, і іншыя беларускія дзеячы. Праз пэўны час вызвалены з-пад арышту.

Ад лета 1944 года на эміграцыі ў Германіі. Матэрыяльна падтрымліваў беларускіх скаўтаў у Рэгенсбургу. Супрацоўнічаў з беларускім праваслаўным часопісам «Звіняць званы Святой Сафіі». Быў асабіста знаёмы з Юркам Стукалічам.

Спачатку шчыльна супрацоўнічаў з беларускімі епіскапамі, а пасля пераходу іх у 1946 годзе ў склад РЗПЦ стаў іх праціўнікам. У 1947 годзе ў Заходняй Германіі заснаваў Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці, што мела суполкі ў розных краінах[1]. У 1947 годзе выдаў брашуру «Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі манастыр».

У сакавіку 1950 года выехаў у ЗША. Пэўны час жыў у Нью-Ёрку. Пазней працаваў у Нью-Брансуіку на фабрыцы. Пасля пяці гадоў побыту ў г. Таронта (Канада) вярнуўся ў ЗША. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў Жыровіцкага праваслаўнага брацтва. З 1950-х гадоў быў звязаны з Рускім аб’яднаннем таварыства ўзаемадапамогі (РАТУА). Выступаў на старонках беларускіх эмігранцкіх выданняў («Беларускі праваслаўны каляндар на 1968 г.», Нью-Ёрк, 1967, «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). У 1948—1965 гадах выдаваў часопіс «Сіла веры»[1]. Апошнія гады жыцця правёў у Джэксане[en] (штат Нью-Ёрк), дзе і памёр. Пахаваны там жа на мясцовых могілках «Фармы РАТУА».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі Манастыр. — Баварыя, 1947. — 31 с.
  • Я Сьвятло Сьвету. Сьвятыя Беларускага народу (1984)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]