Аляксандр Барысавіч Доўнар
| Аляксандр Барысавіч Доўнар | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1972 (53 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2004) |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Павел Алегавіч Лойка |
| Вядомыя вучні | Надзея Мікалаеўна Палтаржыцкая |
Аляксандр Барысавіч Доўнар (нар. 1 студзеня 1972, в. Загараны, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2004)[1], дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 студзеня 1972 года ў вёсцы Загараны Вілейскага раёна[1].
Скончыў у 1994 годзе гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-эканамічнае становішча сялян-слуг дзяржаўных і прыватных уладанняў на беларускіх землях у другой палове XVI — сярэдзіне XVIII ст.» (навуковы кіраўнік – кандыдат гістарычных навук Павел Алегавіч Лойка)[1].
У 1995 годзе працаваў настаўнікам гісторыі ў Хаценчыцкай СШ Вілейскага раёна. З 1998 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, загадчык сектара крыніцазнаўства і археаграфіі аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі, загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: эканамічнае развіццё беларускіх зямель у часы Вялікага Княства Літоўскага (стан гарадоў, сельскай гаспадаркі, дарожных камунікацый і транспарту), сацыяльная стратыфікацыя мяшчанскага і сялянскага саслоўяў, праблемы гарадскога самакіравання ў XV—XVIII стагоддзях[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 100 навуковых прац, сярод іх:
Манаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст. — Мінск: Белар. навука, 2007. — 193 с. ISBN 985-08-0883-7
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
[правіць | правіць зыходнік]- Новагародак у перыяд Вялікага Княства Літоўскага і ў складзе Рэчы Паспалітай. 3.3. Гарадское самакіраванне = Новогородок в период Великого Княжества Литовского и в составе Речи Посполитой 3.3. Городское самоуправление // Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён = История Новогрудка — из глубин веков до наших дней / М.П. Касцюк і інш., рэд. кал.: М.П. Касцюк (гал. рэд.) — Мінск: Белстан, 2016. — С. 210–234.
- Новагародак у перыяд Вялікага Княства Літоўскага і ў складзе Рэчы Паспалітай. 3.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада. = Новагародак у перыяд Вялікага Княства Літоўскага і ў складзе Рэчы Паспалітай. 3.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада // Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён = История Новогрудка — из глубин веков до наших дней / [М.П. Касцюк і інш.], рэд. кал.: М.П. Касцюк (гал. рэд.) — Мінск: Белстан, 2016. — С. 235–255. (у сааўтарстве з В.Ф. Голубевым)
- Охранная служба в XIII–XVIII веках // Память: Внутренние войска МВД Республики Беларусь: историко-документальная хроника. — Минск, 2008. — С. 8—25.
- Рамяство і гандаль у Беларусі XV–XVI ст. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. — Мінск: Экаперспектыва, 2008. — Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан і інш.; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — С. 338–357.
- Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV — першай трэці XVI ст. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. — Мінск: Экаперспектыва, 2008. — Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю.Бохан і інш.; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — С. 411–426.
- Барацьба супраць татарскіх набегаў // Гісторыя Беларусі: У 6 т. — Мінск: Экаперспектыва, 2008. — Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю.Бохан і інш.; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мінск, 2008. — С. 426–436.
- Белавежская пушча ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — С. 94–120. (у сааўтарстве з В.Ф. Голубевым і А.А. Скеп’ян)
- Cоциально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского и Речи Посполитой второй половины XIII–XVIII в. // Беларусь: Народ. Государство. Время / Редкол. А.А. Коваленя и др. — Минск: Беларуская навука, 2009. — С. 404–424.
- Кіраванне і самакіраванне. Эвалюцыя ўлады: прыватны горад, велікакняжацкі горад, горад з магдэбургскім правам // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці. — Мінск: Вышэйшая школа, 2012. — С. 123–154. (у сааўтарстве з В.Ф. Голубевым)
- Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сацыяльны склад насельніцтва // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці. — Мінск: Вышэйшая школа, 2012. — С. 154–192. (у сааўтарстве з В.Ф. Голубевым)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Доўнар Аляксандр Барысавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Доўнар Аляксандр Барысавіч Архівавана 7 снежня 2022.: профіль даследчыка на сайце Інстытута гісторыі НАНБ