Хаценчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаценчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 62 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Хаценчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 157
Хаценчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Хаце́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хаценчыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карпавіцкага і Навагуцкага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 1947 года — 27
  • 1 студзеня 1974 года — 74[2]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1568 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1157 чалавек[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 140. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.