Аляксандр Іванавіч Бухвостаў
| Аляксандр Іванавіч Бухвостаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1944 (80 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Род дзейнасці | палітык |
| Месца працы | |
Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 22 лістапада 1944, г. Арол, РСФСР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч. Старшыня Беларускай партыі працы (1993—2004), старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1982 годзе скончыў аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР.
У 1980—1989 гадах — інжынер, начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і адначасова намеснік сакратара парткама ПА «Гомсельмаш». У 1985—1990 гадах — старшыня прафкама ПА «Гомсельмаш».
З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання.
У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91[1].