Аляксандр Васілевіч Гуз
| Поўнае імя | Аляксандр Васілевіч Гуз | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
22 мая 2004[1] (21 год) |
|||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Рост | 187 см[2] | |||||||||
| Вага | 76 кг[1] | |||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||
| Нумар | 8 | |||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Аляксандр Гуз (нар. 22 мая 2004, Рэчыца) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава (у арэндзе з маскоўскага «Тарпеда») і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у верасні 2017 года далучыўся да каманды Акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 года па заканчэнні акадэміі падпісаў кантракт з клубам «Іслач» да канца 2024 года[3], дзе стаў выступаць за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 13 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Рухам» (1:7). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы». У кастрычніку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[4].
У студзені 2024 года стаў трэніравацца з маскоўскім «Тарпеда», якое ў лютым афіцыйна аформіла трансфер паўабаронцы[5]. У чэрвені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў саратаўскі «Сокал»[6].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:3).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2021 (2) | Д1 | Іслач | 3 | 0 |
| 2022 | Д1 | Іслач | 7 | 1 |
| 2023 | Д1 | Іслач | 27 | 1 |
| 2023/24 (2) | Д2 | Тарпеда | 3 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Guz-561&season=2023MEN
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90lek%D1%81andr-G%D1%83z-561&season=2025MEN
- ↑ Полузащитник Александр Гуз будет играть за «Ислочь» (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (21 чэрвеня 2021). Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ "Ислочь" продлила контракт с Гузом (руск.). football.by (7 кастрычніка 2023). Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ Официально: Александр Гуз — футболист московского «Торпедо» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (5 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ В команде Алексея Баги появился еще один белорус (руск.). football.by (21 чэрвеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.