Перайсці да зместу

Аляксандр Васілевіч Прудзіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Прудзіла
Дата нараджэння 8 сакавіка 1956(1956-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 2024(2024-06-12) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці псіхолаг
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Аляксандр Васілевіч Прудзіла (8 сакавіка 1956, г. Гродна — 12 чэрвеня 2024) — беларускі псіхолаг, выкладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 сакавіка 1956 года ў Гродне. Скончыў у 1978 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[1].

У 1980—1981 гадах працаваў старэйшым лабарантам навукова-даследчага сектара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У 1981—1986 гадах сацыёлагам Гродзенскага завода карданных валаў, у 1986—1987 гадах сацыёлагам Гродзенскага завода аўтамагнітол, у 1987—1996 гадах галоўным прафкансультантам Гродзенскага гарадскога цэнтра прафесійнай арыентацыі моладзі[1].

У 1996—1999 гадах загадчык курса агульнай псіхалогіі кафедры медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі медыка-псіхалагічнага факультэта Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 2000—2002 гадах дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, пасля да 2008 года — загадчык курса агульнай псіхалогіі кафедры псіхіятрыі[1].

З 2009 года займаў пасаду старэйшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі[1].

Член Гродзенскага грамадскага аб’яднання практычных псіхолагаў, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)[2].

Памёр 12 чэрвеня 2024 года[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся пытаннямі псіхалогіі працы і этнапсіхалогіі[3]. Прудзіла аўтар 52 навуковых прац і 13 укараненняў. Сярод іх манаграфія «Псіхалагічнае кансультаванне ў прафесійнай арыентацыі» і падручнік для агульнаадукацыйных устаноў «Твая прафесійная кар’ера»[2].

Захапляўся мастацтвам: ад плакатаў на паперы, да партрэтаў і пейзажаў алейнымі фарбамі на палатне[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г О сотрудниках Эксперим псих. web.archive.org (9 чэрвеня 2012). Праверана 17 чэрвеня 2024.
  2. а б в г Памёр Аляксандр Прудзіла . Наша Ніва (16 чэрвеня 2024). Праверана 17 чэрвеня 2024.
  3. Аляксандр Васілевіч Прудзіла ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі