Аляксандр Васілевіч Фірсаў
Аляксандр Васілевіч Фірсаў | |
---|---|
руск.: Александр Васильевич Фирсов | |
Дата нараджэння | 11 (24) сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1952 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-Марскі Флот |
Гады службы | 1935—1939, 1941—1945 |
Званне | матрос |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Васілевіч Фі́рсаў (11 (24) сакавіка 1914 — 23 кастрычніка 1952) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, матрос Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Герой Савецкага Саюза (7.3.1945).
А. В Фірсаў нарадзіўся ў пасёлку Падлесны (зараз у Краснаярскім раёне Самарскай вобласці). Працаваў механізатарам у калгасе і МТС. У Ваенна-Марскім Флоце ў 1935—1939 і 1941—1945 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны чырванафлоцец, хіміст 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у баях у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці каля вёскі Скрыгалаў. А. В Фірсаў у ліку першых фарсіраваў раку Прыпяць, зрабіў праходы ў драцяной загародзе і мінным полі. 12 ліпеня ўдзельнічаў у адбіцці контратак ворага каля горада Пінска. Быў паранены і не пакінуў поля бою.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся на радзіму. Працаваў старшынёй калгаса.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»,
- ордэн Леніна,
- медалі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 415. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Васілевіч Фірсаў на сайце «Героі краіны»
- Сайт Администрации муниципального района Красноярский Самарской области(недаступная спасылка) (руск.)