Дняпроўская ваенная флатылія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дняпроўская ваенная флатылія
Краіна
Уваходзіць у Расійскі імператарскі флот
Тып Флатылія
Удзел у

Дняпроўская ваенная флатылія, Дняпроўская флатылія — найменне злучэнняў рачных караблёў Расійскай імперыі і СССР на рацэ Дняпро.

Створана ў 1737 годзе для садзейнічання Дняпроўскай арміі ў перыяд руска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў (пасля яе заканчэння скасавана). Складалася з 650 малых суднаў.

У сакавіку 1919 года адноўлена ў складзе РСЧФ у Кіеве за кошт мабілізацыі і ўзбраення судоў воднага транспарту ў складзе 19 баявых і дапаможных судоў, у тым ліку ад расфармаванай Прыпяцкай флатыліі. Удзельнічала ў барацьбе з Белым рухам і польска-савецкай вайне. У снежні 1920 года расфарміравана, але праз пяць гадоў адноўлена.

У ліпені 1940 года зноў расфармаваная. У верасні 1943 года адноўлена. Да вясны 1944 годзе ў складзе налічвалася каля 140 баявых караблёў і суднаў. Удзельнічала ў Беларускай і Берлінскай аперацыях.

Летам 1945 года канчаткова скасавана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]