Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 3 жніўня 1905(1905-08-03)
Смерць: 24 лістапада 1937(1937-11-24) (32 гады)

Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс (22 ліпеня (3 жніўня) 1905, в. Зазер'е, Ігуменскі павет, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 лістапада 1937, Мінск, НКУС) — партыйны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Рана застаўся без бацькі. Падлеткам батрачыў у заможных сялян. Калі маці ў другі раз выйшла замуж сям'я пераехала ў Мінск. У 1920—1923 гадах вучыўся школе чыгуначнікаў у Мінску. Затым працаваў чорнарабочым на шклозаводзе «Пралетарый». Пасля сканчэння савецка-партыйнай школы (1929) абраны сакратаром Плешчаніцкага райкама ЛКСМБ. У 1931 годзе быў прадстаўніком ЦК ЛКСМБ у Трактарацэнтры БССР. З 1932 года ў ЦК ЛКСМБ — інструктар, загадчык аддзела, сакратар, першы сакратар (з 1934). Кандыдат і член ЦК КП(б)Б, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР (1935—37).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Арышт[правіць | правіць зыходнік]

Арыштаваны 14.8.1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-і Дом Саветаў, кв. 23. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «антысавецкай арганізацыі правых у Беларусі, у якую быў завербаваны ў лютым 1936 года першым сакратаром ЦК КП(б)Б М. Ф. Гікалам» і «меў заданне шукаць новых членаў з ліку кіруючых работнікаў камсамола рэспублікі, ствараць з іх баявыя групы для арганізацыі тэрарыстычных актаў супраць кіраўнікоў партыі і савецкага ўрада». Пазасудовым органам НКУС 24.11.1937 года асуджаны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.6.1956 года. Асабовая справа А. Аўгустайціса № 6848-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.2.1938 арыштавана жонка Аўгустайціса, Лідзія Мікалаеўна Аўгустайціс, 1912 г. нараджэння, студэнтка. Асобай нарадай пры НКУС СССР 16.5.1938 года яна асуджана як «член сям'і здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана Л. М. Аўгустайціс, напэўна, у Карагандзінскі канцлагер НКУС Казахскай ССР. Далейшы лёс жонкі невядомы. Рэабілітавана 19.3.1957 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • ЭГБ, т. 1.