Перайсці да зместу

Аляксандр Віктаравіч Зураеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Зураеў
Дата нараджэння 10 лютага 1993(1993-02-10) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат хімічных навук (2019)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Віктаравіч Зураеў (нар. 10 лютага 1993, Мінск, Беларусь) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай хіміі, дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2023). Кандыдат хімічных навук (2019), дацэнт (2021).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія (фармацэўтычная дзейнасць)», 2015; аспірантура, 2019).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2017, Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў, малодшы, з 2019 — навуковы, з 2020 — старшы навуковы супрацоўнік, з 2020 — хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, дацэнт, з 2022 — кафедра агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: металапалімерныя кампазітныя матэрыялы; гетэрагенны каталіз; супрамалекулярная хімія.

  • Синтез и физико-химические свойства поли-5-винилтетразолатов Cu, Ni, Pd и продуктов их термолиза : диссертация … кандидата химических наук : 02.00.04 : защищена 21.05.2019 : утверждена 23.10.2019 / Зураев Александр Викторович. — Минск, 2019.
  • Copper-polymer nanocomposite: an efficient catalyst for green Huisgen click synthesis / Zuraev A.V. [et al.] // Tetrahedron Letters. — 2018. — T. 59, iss. 16. — P. 1583—1586.
  • Water Soluble Palladium(II) and Platinum(II) Acyclic Diaminocarbene Complexes : Solution Behavior, DNA Binding, and Antiproliferative Activity / Tatiyana V. Serebryanskaya [et al.] // New Journal of Chemistry. — 2020. — T. 44, iss. 15. — P. 5762—5773.