Аляксандр Віктаравіч Наёк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Наёк
Oleksandr Noyok.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Наёк
Нарадзіўся 15 мая 1992(1992-05-15)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арэнбург
Нумар 37
Маладзёжныя клубы
2004 Украіна Асвіта (Херсон)
2005—2009 Украіна Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2009   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 14 (0)
2010—2011   Украіна Гаверла (Ужгарад) 19 (0)
2013—2015 Украіна Металіст (Харкаў) 13 (0)
2014—2015   Украіна Металург (Данецк) 22 (0)
2016—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 68 (5)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 60 (10)
2021— Расія Арэнбург
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2009 Украіна Украіна (да 17) 22 (3)
2009—2011 Украіна Украіна (да 19) 32 (2)
2012—2013 Украіна Украіна (да 21) 21 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2017
Commons-logo.svg Аляксандр Віктаравіч Наёк на Вікісховішчы

Аляксандр Наёк (нар. 15 мая 1992) — украінскі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арэнбург».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і пачынаў займацца футболам у Херсоне. У ДЮФЛ выступаў за «Асвіту» (Херсон), затым перайшоў у данецкі «Шахцёр». У 2009 годзе падпісаў з клубам першы прафесійны кантракт, выступаў за трэцюю і моладзевую каманду.

15 ліпеня 2010 года быў аддадзены ў арэнду «Гаверле» (Ужгарад), за якую правёў 19 матчаў у Першай лізе. У сезоне 2012/13 быў капітанам моладзевай каманды данецкага «Шахцёра».

У красавіку 2013 года, з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Шахцёра», Аляксандр вырашыў пакінуць клуб. Прапановы паступалі ад «Дынама» (Кіеў) і «Кубані» (Краснадар)[2]. Але больш настойлівым быў «Металіст» (Харкаў)[3].

У новым клубе Наёк таксама ў асноўным выступаў за дубль, за першы год у аснове згуляў усяго два матчы. Так як Аляксандр жадаў больш праводзіць час на полі, разам з кіраўніцтвам было прынята рашэнне аб арэндзе ў данецкі «Металург»[4]. Улетку 2015 года вярнуўся ў «Металіст».

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», але не падышоў клубу[5]. Пазней далучыўся да мінскага «Дынама», якое таксама спачатку не стала прапаноўваць кантракт[6], але ў сакавіку ўсё ж стаў іграком беларускага клуба[7]. У складзе «Дынама» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаючы на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага абаронцы). У ліпені 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на 2,5 гады[8].

Улетку 2017 года стаў капітанам мінчан. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі. 21 чэрвеня 2018 года ўдзельнічаў у матчы-адкрыцці рэканструяванага стадыёна «Дынама» ў Мінску і забіў першы гол на новым стадыёне[9]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Дынама» з Брэста[11], дзе таксама стаў іграком стартавага складу.

У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2021 года[12]. У сезоне 2019 у якасці трывала іграка асновы дапамог брэсцкаму клубу стаць чэмпіёнам Беларусі.

У студзені 2021 года перайшоў у расійскі «Арэнбург»[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 па 2011 год прыцягваўся да гульнў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012—2013 гадах — ігрок моладзевай зборнай Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі