Аляксандр Віталевіч Францаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Францаў
Поўнае імя Аляксандр Віталевіч Францаў
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1997(1997-06-28)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 9 (0)
2020—2022 Беларусь Смаргонь 63 (3)
2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.

Аляксандр Францаў (нар. 28 чэрвеня 1997, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец наваполацкага «Нафтана», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. З 2018 года, пасля таго як «Нафтан» выбыў у Першую лігу, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.

У сакавіку 2020 года перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з «Іслаччу» (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым не меў трывалага месца ў складзе, толькі з верасня 2021 года замацаваўся ў аснове. Застаўся ў «Смаргоні» і ў сезоне 2022, па выніках якога дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2023 года пакінуў «Смаргонь» і адправіўся на прагляд у «Нафтан»[4], з якім у лютым падпісаў кантракт[5]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў наваполацкі клуб[6].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нафтан Беларусь 1 0
2016 дубль Нафтан Беларусь 26 0
2017 дубль Нафтан Беларусь 26 1
2018 Д2 Нафтан Беларусь 6 0
2019 Д2 Нафтан Беларусь 3 0
2020 Д2 Смаргонь Беларусь 22 0
2021 Д1 Смаргонь Беларусь 20 1
2022 Д2 Смаргонь Беларусь 21 2
2023 Д1 Нафтан Беларусь 12 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Frantsev // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/523283
  2. https://www.transfermarkt.com/aleksandr-frantsev/profil/spieler/523283
  3. "САВОСТЬЯНОВ, ХАРНАВЦОВ И ФРАНЦЕВ СТАЛИ ИГРОКАМИ ФК "СМОРГОНЬ"". Афіцыйны сайт «Смаргоні» [руская]. 2020-03-10. Архівавана з арыгінала 7 мая 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  4. Кондратович, Францев и Чудук тренируются с "Нафтаном" (руск.). football.by (19 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (руск.). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (3 лютага 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.