Аляксандр Васілевіч Гуз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Гуз)
Футбол
Аляксандр Гуз
Поўнае імя Аляксандр Васілевіч Гуз
Нарадзіўся 22 мая 2004(2004-05-22)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 76 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Тарпеда (Масква)
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь ДЮСШ-2 (Рэчыца)
2017—2021 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2021—2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 37 (2)
2024— Расія Тарпеда (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024

Аляксандр Гуз (нар. 22 мая 2004, Рэчыца) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у верасні 2017 года далучыўся да каманды Акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 года па заканчэнні акадэміі падпісаў кантракт з клубам «Іслач» да канца 2024 года[2], дзе стаў выступаць за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 13 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Рухам» (1:7). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы». У кастрычніку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[3].

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з маскоўскім «Тарпеда», якое ў лютым афіцыйна аформіла трансфер паўабаронцы[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:3).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 (2) Д1 Іслач Беларусь 3 0
2022 Д1 Іслач Беларусь 7 1
2023 Д1 Іслач Беларусь 27 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Guz-561&season=2023MEN
  2. Полузащитник Александр Гуз будет играть за «Ислочь» (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (21 чэрвеня 2021). Праверана 15 кастрычніка 2023.
  3. "Ислочь" продлила контракт с Гузом (руск.). football.by (7 кастрычніка 2023). Праверана 15 кастрычніка 2023.
  4. Официально: Александр Гуз — футболист московского «Торпедо» (руск.). bel.football (5 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.