Аляксандр Дзмітрыевіч Музыкантаў
Аляксандр Дзмітрыевіч Музыкантаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак, піяніст |
Алякса́ндр Дзмітрыевіч Музыка́нтаў (нар. 3 жніўня 1983, г. Магілёў) — беларускі піяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Магілёве[1]. Навучаўся ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, пазней — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выпускнік 2007 года). Вучань прафесаркі Зоі Качарскай.
Трыумфатар Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2000», на якім, у 15-гадовым веку, заняў першае месца, атрымаў прыз слухацкіх сімпатыяў і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (апошні — падзяліў з двума іншымі канкурсантамі). У 2006 годзе стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Эміля Гілельса ў Адэсе (6 прэмія).
Ігру Аляксандра Музыкантава вылучае выдатная тэхніка, высокая культура гуку, ясныя і яскравыя прачытанні музычных твораў. Вядомы як выдатны інтэрпрэтатар твораў Бетховена, Шапена, Ліста, Чайкоўскага, Пракоф’ева. Рэгулярна канцэртуе ў Беларусі і за мяжой.
Зноскі
- ↑ Александр Музыкантов (руск.) Об артисте
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Musical academy conservatory competition . web.archive.org (25 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2006. Праверана 23 сакавіка 2024.
- Аляксандр Дзмітрыевіч Музыкантаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»