Аляксандр Іванавіч Зазуля
Аляксандр Іванавіч Зазуля | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 ліпеня 1965[1] (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Аляксандр Іванавіч Зазуля (9 ліпеня 1965, в. Гайкоўка, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 9 ліпеня 1965 года ў в. Гайкоўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамеханікам на чыгунцы на ст. Жабінка Брэсцкай вобласці; слесарам КВПіА ПТФ у г. Кобрыне; першым сакратаром Кобрынскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; загадчыкам аддзела гандлю, інспектарам па справах моладзі, юрыстам Кобрынскага гарадскога выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці; у фірме «Факторыя»; дырэктарам ЗАТ «Аптымалсэрвіс» у г. Кобрыне.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
З 2012 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2013—2018 гадах — старшыня Кобрынскага райвыканкама.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 гадоў Узброеным Сілам СССР», «90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта