Аляксандр Калінікавіч Світыч
| Аляксандр Калінікавіч Світыч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 сакавіка 1890 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 жніўня 1963 (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | гісторык царквы, выдавец, публіцыст |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | магістр багаслоўя[d] |
| Альма-матар | |
Аляксандр Калінікавіч Сві́тыч (27 сакавіка 1890, Магілёўская губерня — 17 жніўня 1963) — беларускі гісторык праваслаўнай царквы, выдавец і публіцыст.
Скончыў у 1912 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Магістр багаслоўя. Выкладаў багаслоўе ў Віленскай духоўнай семінарыі, потым у Варшаўскім універсітэце. У 1920—1930-я гады супрацоўнічаў з рускамоўнымі выданнямі Варшавы, Вільні, Львова. У 1930—1933 гадах выдаваў у Варшаве часопіс «В ограде Церкви». Абараняў пазіцыі праваслаўя ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, выступаў супраць гвалтоўнай паланізацыі праваслаўных, закрыцця і разбурэння праваслаўных святынь.
У 1936—1939 гадах у духоўнай кансісторыі Гродзенскай праваслаўнай епархіі, сакратар епіскапа Савы (Саветава). Са жніўня 1939 года да ліпеня 1944 года ў духоўнай кансісторыі Варшаўскай епархіі.
Пасля Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, куды вывез свае гістарычныя матэрыялы.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Православная Церковь в Польше и её автокефалия // Православная Церковь на Украине и в Польше в XX столетии. 1917—1950 гг. М, 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Світыч Аляксандр Калінікавіч // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г. П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А. А.. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў ЗША
- Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускага праваслаўя
- Выдаўцы Польшчы
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты XX стагоддзя
- Публіцысты Польшчы
- Гісторыкі царквы Беларусі