Перайсці да зместу

Аляксандр Канстанцінавіч Шомін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Канстанцінавіч Шомін
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1906(1906-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі»

Аляксандр Канстанцінавіч Шомін (нар. 21 чэрвеня 1906, в. Малая Анікіна, Ірбіцкі раён, Свярдлоўская вобласць — 26 чэрвеня 1944, Кіраўскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Са жніўня 1941 года на Заходнім, Цэнтральным, 2-м Беларускім франтах. Памочнік камандзіра стралковага ўзвода сяржант А. К. Шомін вызначыўся пры вызваленні Кіраўскага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у баі за в. Старое Заліцвінне, дзе ён памёр. Шомін быў пахаваны разам з загінулымі таварышамі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Яго імем названа адна з вуліц у г. Кіраўску, на яго радзіме ў г. Ірбіце ўстаноўлены бюст. У 1958 годзе яго астанкі былі перанесены і перазахаваны на брацкай магіле ў в. Хвайніца[1].

Зноскі

  1. Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2019. Праверана 4 красавіка 2020.
  • Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 239.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.