Перайсці да зместу

Скрыпліцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скрыпліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кіраўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Скрыпліца
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1965
Насельніцтва (2019) 1 090
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Скрыплі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Скрыпліца.

Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Баравіцкага сельсавета ў складзе 11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[2]. 12 сакавіка 2004 года ў склад сельсавета з Добасненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1465 чалавек[4], з іх 56,4 % — рускія, 43,0 % — беларусы, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1090 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 175. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 12 марта 2004 г. № 6-12 Об изменении границ Скриплицкого и Добоснянского сельсоветов Кировского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.