Роля (герб)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Роля (польск.: Rola), таксама Крое (польск.: Kroje) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Арцішэўскія, Аўсяныя, Копці, Немаеўскія, Тарноўскія.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У чырвоным полі 3 сярэбраныя сашнікі наўкол сярэбранай ружы з 5 пялёсткамі; клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Роля (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Роля» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 120.