Аляксандр Лявонавіч Міхальчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Лявонавіч Міхальчык
Дата нараджэння 5 мая 1909(1909-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1945(1945-12-25) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Партыя

Аляксандр Лявонавіч Міхальчык (5 мая 1909, в. Залессе, цяпер Слонімскі раён — 25 снежня 1945, каля в. Плаўскія) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 мая 1909 г. у в. Залессе (цяпер у Слонімскім раёне) ў сялянскай сям’і. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе ў 1933 г. арыштаваны ўладамі Польскай Рэспублікі і пазбаўлены волі па 2 гады. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР А. Л. Міхальчык быў старшынёй Залескага сельвыканкома, з мая 1941 г. участковы ўпаўнаважаны Слонімскага райаддзела міліцыі.

У гады нямецка-фашысцкай акупацыі змагаўся супраць ворага ў радах партызан. Пасля вызвалення Слонімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А. Л. Міхальчык — участковы інспектар раённага аддзела міліцыі. Кандыдат у члены КПСС з 1945 г.

Загінуў 25 снежня 1945 г. у час ліквідацыі каля в. Плаўскія банды ворагаў Савецкай улады. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. У 1967 г. па магіле пастаўлена стэла, у будынку райаддзела унутраных спраў — мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]