Аляксандр Маркавіч Фельдман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Маркавіч Фельдман
Род дзейнасці матэматык
Дата нараджэння 14 лютага 1937(1937-02-14) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «Ветэран працы»

Аляксандр Маркавіч Фельдман (нар. 14 лютага 1937, г. Сімферопаль, Крымская АССР) — беларускі настаўнік-метадыст. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і музыканта-флейтыста. У два гады пераехаў з бацькамі ў Чалябінск, дзе перажыў вайну, а ў 1944 годзе — у горад Каўроў (сёння —адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі). У Каўрове фарміравалася трупа Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, куды быў запрошаны і яго бацька. У лістападзе 1944 г. сям’я пераехала ў Мінск.

Вучыўся ў мінскіх школах № 24 (сёння — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 24 г. Мінска») і № 42, дзе яму выкладаў фізіку настаўнік нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава Я. Б. Мельцэрзон. Паралельна навучаўся музыцы па класе скрыпкі спачатку ў музычнай школе, а потым — у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага

Скончыў матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага . Пасля заканчэння інстытута працаваў у розных школах Беларусі. З 1968 г. выкладчык матэматыкі ў сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы г. Мінска.

Навуковая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы А. Фельдмана друкаваліся ў саюзным часопісе «Математика в школе», беларускіх перыядычных выданнях: часопісах «Матэматыка» і «Минская школа сегодня», «Настаўніцкай газеце».

З’яўляецца стваральнікам «метаду прамавугольнага тэтраэдра», які ўжываецца пры рашэнні стэрэаметрычных задач (сфармуляваны і аформлены ў 1986 годзе, афіцыйна апублікаваны ў навукова-метадычным часопісе Міністэрства асветы СССР «Математика в школе» у 1988 годзе).

Кнігі, артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельдман Александр Маркович // Учителя-методисты столицы: теория и практика професионального роста : банк данных (2015—2019 гг.) / сост. : Б. В. Пальчевский [и др.]; науч. ред. Т. И. Мороз. — Минск: МГИРО, 2021. — С. 122—125.
  • Александр Фельдман: «Математика — это системообразующий предмет!» : [беседа с учителем математики средней школы № 19 г.] / беседовал Александр Каменчуков // Минская школа сегодня. — 2016. — № 11. — С. 8—11.
  • Матэматыкі многа не бывае : [гутарка з настаўнікам матэматыкі мінскай сярэдняй школы № 19 Аляксандрам Маркавічам Фельдманам] / гутарыла Вольга Дубоўская // Настаўніцкая газета. — 2017. — 18 лют. — С. 8.
  • Александр Фельдман: «В год столетнего юбилея школы я продолжу педагогическую деятельность» : [беседа с учителем математики средней школы № 19 г.] / беседовал Алесь Громыко // Минская школа сегодня. — 2017. — № 8. — С. 52—53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]