Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў
руск.: Александр Мелентьевич Волков
A M Volkov.gif
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1891(1891-06-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 ліпеня 1977(1977-07-03)[2][3][4] (86 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Расійская імперыя, СССР
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Жанр: казка, гістарычны раман
Валодае мовамі: руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандр Мяле́нцьевіч Во́лкаў (руск.: Александр Мелентьевич Волков, 14 чэрвеня 1891, Усць-Каменагорск, Расійская імперыя — 3 ліпеня 1977, Масква, СССР) — рускі пісьменнік, аўтар шырока вядомага цыкла аповесцей-казак аб Ізумрудным горадзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Волкаў нарадзіўся 14 чэрвеня 1891 года ў горадзе Усць-Каменагорск у сям'і адстаўнога фельдфебеля Мяленція Міхайлавіча. У 1907 годзе паступіў у Томскі настаўніцкі інстытут, пасля заканчэння якога ў 1910 годзе (па спецыяльнасці — матэматык) працаваў настаўнікам у алтайскім горадзе Калывані, а затым у горадзе Усць-Каменагорск, у вучылішчы, дзе пачынаў сваю адукацыю. У 1920-х гадах пераехаў у Яраслаўль, дзе працаваў дырэктарам школы. Завочна скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут.

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе працаваў загадчыкам вучэбнай часткі рабфака. За сем месяцаў скончыў курс Маскоўскага універсітэта. З 1931 года, на працягу дваццаці гадоў, з моманту заснавання, выкладчык, затым дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата.

Свой першы раман пачаў пісаць ва ўзросце дванаццаці гадоў. Друкавацца пачаў у 1917 годзе. У 1920-я гады яго п'есы ішлі на сцэнах некалькіх правінцыйных тэатраў. У канцы 1930-х гадоў заняўся вялікай літаратурай. Агульны тыраж яго твораў, выдадзеных на многіх мовах свету, перавысіў 25.000.000 асобнікаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У аснове першай кнігі ляжала кніга амерыканскага дзіцячага пісьменніка Лаймэна Фрэнка Баўма «Дзіўны Чараўнік з краіны Оз».

Аўтар твораў для дзяцей (аповесці-казкі «Чараўнік Ізумруднага горада» (1939), «Урфін Джус і яго драўляныя салдаты» (1963), «Сем падземных каралёў» (1964), «Вогненны бог Маранаў» (1968), «Жоўты туман» (1970) і інш.), кніг займальных апавяданняў па геаграфіі і астраноміі («Зямля і неба» (1957)), пра гісторыю навукі («У пошуках праўды», апубл. 1980).

У гістарычным рамане «Дойліды» (1954) паказана мастацкае асэнсаванне жыцця і дзейнасці рускіх дойлідаў 16 стагоддзя, у «Блуканні» (1963) — перыпетыі асабістага лёсу італьянскага філосафа і паэта Дж. Бруна.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  3. Alexander Melentyevich Volkov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Александр Волков // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]