Аляксандр Мікалаевіч Буркін
Аляксандр Мікалаевіч Буркін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Мікалаевіч Буркін (нар. 10 чэрвеня 1947, Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне таваразнаўства прамысловых тавараў і сыравіны лёгкай прамысловасці, тэхналогіі абутковых і гарбарна-галантарэйных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія вырабаў са скуры», 1970), Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1978).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1970, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра «Стандартызацыя», з 2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: структура і ўласцівасці палімераў, метады і сродкі кантролю якасці матэрыялаў; аптымізацыя тэхналагічных працэсаў вытворчасці вырабаў лёгкай прамысловасці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005); ганаровыя граматы канцэрна «Беллегпрам» (2005), адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2007), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1984, 1985, 2007).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Исследование механических свойств искусственных материалов для верха обуви при различных видах растяжения : отчет о НИР : ХД-74-66 / ВТИЛП ; рук. В. Е. Горбачик; исполн.: А. Н. Буркин [и др.]. — Витебск, 1974. — 142 с.
- Пути применения коллагенсодержащих отходов кроличьего сырья : отчет о НИР : ХД-73-61 / ВТИЛП ; рук. В. К. Смелков; исполн.: А. Н. Буркин [и др.]. — Витебск, 1974. — 102 с.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта