Перайсці да зместу

Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі
дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 29 верасня 1988(1988-09-29) (36 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі (нар. 29 верасня 1988, в. Вічын, Лунінецкі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Нарадзіўся 29 верасня 1988 года ў в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, там жа магістратуру па спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні»; Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1].

Працоўную дзейнасць пачаў у філіяле ААТ «Гомсельмаш» «Гомельскі завод самаходных камбайнаў». Працаваў кантрольным майстрам бюро тэхнічнага кантролю механазборачнага корпуса № 1, намеснікам начальніка аддзела кадраў, начальнікам аддзела па ідэалагічнай рабоце, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гомсельмаш»[1].

Член Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Чыгуначнай акругі № 32. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адзначаны падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Жанаты, выхоўвае дваіх сыноў[1].

Зноскі