Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 26 красавіка 1957(1957-04-26) (66 гадоў)
г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык

Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко (26 красавіка 1957, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 красавіка 1957 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург, урач-эндаскапіст, арганізатар аховы здароўя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў хірургам Баранавіцкай гарадской бальніцы; галоўным урачом медыка-санітарнай часці Баранавіцкага ВБА; загадчыкам аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; галоўным урачом Баранавіцкага ГТМА; галоўным урачом Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі.

З'яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]