Баранавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Баранавічы)
Горад
Баранавічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
54,7[1] км²
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
171 361 чалавек[2].
Нацыянальны склад
беларусы — 82,17 %,
рускія — 9,73 %,
палякі — 2,47 %,
украінцы — 1,59 %,
іншыя — 4,04 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225320, 225401, 225402, 225404, 225406—225411, 225413, 225415—225417
Аўтамабільны код
1
СААТА
1410000000
Афіцыйны сайт
Баранавічы на карце Беларусі ±
Баранавічы (Беларусь)
Баранавічы
Баранавічы (Брэсцкая вобласць)
Баранавічы

Бара́навічы[3] (трансліт.: Baranavičy) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна. Знаходзіцца ў міжрэччы Шчары і яе прытоку Мышанкі, за 206 км ад Брэста. Вялікі чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва каля 171 тыс. чал. (2024).[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Баранавічы згаданы пад 1627 годам у тэстаменце Ганны Еўфрасінні Сяняўскай, дачкі ваяводы троцкага Аляксандра Хадкевіча[5], яна перадала маёнтак Мыш ў Навагародскім павеце Вялікага княства Літоўскага, у складзе з Баранавічамі іншымі вёскамі, у спадчыну свайму сыну, такім чынам Баранавічы сталі ўладаннем роду Сяняўскіх.

У 1666 годзе маёнтак Мыш разам з Баранавічамі набыў кашталян новагародскі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі, які ў 1667 годзе заснаваў у Мышы езуіцкі калегіюм і перадаў яму сярод іншых зямельных уладанняў Баранавічы. У Баранавічах дзейнічала місійная станцыя езуітаў. За права валодаць Баранавічамі з езуітамі судзіліся Мікалай Геранім Сяняўскі і Г. Любамірскі, у 1683 годзе яны захапілі Мыш і навакольныя вёскі. На моцы судовых пастаноў Баранавічы зноў перайшлі ў валоданне Сяняўскіх. У 2-й палове XVIII стагоддзя Баранавічы перайшлі да Масальскіх і Несялоўскіх.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай Імперыі.

Развіццё Баранавіч як горада звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і яе чыгуначнай станцыі Баранавічы (названай ад вёскі), уведзенай у эксплуатацыю ў лістападзе 1871 года. Вакол станцыі ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 года пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 годзе пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я годзе пасёлкі аб’ядналі. Паводле перапісу 1897 года ў Баранавічах 8 718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.

У рэвалюцыю 1905—1907 гадоў адбылося выступленне рабочых і салдатаў 1905 года. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі тры цагельныя, маслабойны, два лесапільныя, чыгуналіцейны заводы, тры фабрыкі млынавых жорнаў.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку Першай сусветнай вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 года акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 года рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю, але расійскі наступ быў няўдалы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля адыходу немцаў 5 студзеня 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада, Баранавічы ў складзе Савецкай Беларусі. З 6 лютага 1919 года горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерні, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 18 сакавіка 1919 года польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдат[6]. У ліпені 1920 года Баранавічы былі заняты бальшавікамі, але з верасня 1920 года ізноў акупіраваны польскімі войскамі.

У складзе Польскай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Баранавічы з Заходняй Беларусі трапілі ў склад Польшчы, дзе былі цэнтрам Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У 1924 годзе збудаваны драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа. У горадзе пастаўлены, раней за варшаўскі, Помнік-магіла невядомага жаўнера[7]. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэт якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах мела сядзібу брыгада КАП «Навагрудак», якая дзейнічала ў 1924—1937 гадах[8].

Баранавічы былі месцам дыслакацыі 2-й Навагрудская брыгады кавалерыі, у склад якой ўваходзілі: 25-ы полк уланаў вялікапольскіх (размяшчаўся ў Пружанах), 26-ы полк уланаў вялікапольскіх (ў Баранавічах), 27-ы полк уланаў імя караля Стэфана Баторага (у Нясвіжы), 4-ы полк стральцоў конных (у Плоцку), 9-ы дывізіён артылерыі коннай. У 1936—1939 гадах камандзірам брыгады быў Уладзіслаў Андэрс.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Другой сусветнай вайны і паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Баранавіцкага павета здзяйсняліся рабункі і забойствы, ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі. У Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын сфарміраваў міліцыю, якая дзейнічала да прыходу ў горад Чырвонай Арміі, што адбылося цягам таго ж дня, але дзякуючы гэтай міліцыі горад быў адным з нешматлікіх месцаў Заходняй Беларусі, дзе напачатку паходу Чырвонай Арміі не было пагромаў[9].

З лістапада 1939 года горад у БССР, са снежня 1939 года — цэнтр Баранавіцкай вобласці. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

З 27 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года Баранавічы акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты зрабілі ў горадзе яўрэйскае гета, куды сагналі каля 15 тысяч яўрэяў Баранавічаў і навакольных вёсак[10]. У дамах № 54 і 56 па Віленскай вуліцы і ў доме № 111 па вул. Шашэйнай з красавіка 1942 года па чэрвень 1944 года існавалі лагеры (спецыяльныя адборачныя пункты) для адпраўкі цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў нацысцкую Германію. Штомесяц вывозілася па 300—400 чалавек[11]. На станцыі Баранавічы-Цэнтральныя з сакавіка 1943 да ліпеня 1944 гадоў дзейнічаў лагер для грамадзянскага насельніцтва[5].

Супраць акупацыйных улад дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле. Падчас акупацыі было знішчана ад 22 да 30 тысяч яўрэяў Баранавічаў і наваколля[12][13].

У складзе БССР[правіць | правіць зыходнік]

З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 года — Баранавіцкага раёнаў.

У другой палове 1940-х гадоў кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не хацелі жыць у СССР і імкнуліся з’ехаць у Польшчу ў яе пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. Пазней выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не гледзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, бо яны тут нарадзіліся»[14].

8 сакавіка 1956 года ў гарадскую мяжу ўключаны вёскі Свяцілавічы і Храсты Балабанавіцкага сельсавета[15], 14 сакавіка 1962 года — вёска Жлобін Каўпеніцкага сельсавета[16], 27 лютага 1978 года — хутар Храсты Навамышскага сельсавета, вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета[17].

У незалежнай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 2012 года № 306 «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна» вёскі Анісімавічы, Бараўцы, Зорная, Узногі, а таксама часткі аграгарадка Русіно, вёсак Антанова, Гірава, Дубава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Прыазёрная і Янова Баранавіцкага раёна перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранавічам. Такім чынам тэрыторыя горада павялічана на 30,4 кв.км, а насельніцтва на 8000 чалавек.

У 2020 годзе ў Баранавічах, як і ў іншых гарадах Беларусі адбывалася вялікая колькасць масавых акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адной з самых масавых акцыі быў «Марш за свабоду»[7] 16 жніўня 2020 года.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • сярэдзіна 1880-х гадоў— 1 500 чал.;
  • 1897 год — 8 718 чал.
  • 1912 год — 30 000 чал.;
  • 1939 год — 27 000 чал.;
  • 1959 год — 58 100 чал.;
  • 1970 год — 101 500 чал.;
  • 2006 год — 167 900 чал.;
  • 2009 год — 168 240 чал. (перапіс);
  • 2016 год — 179 122 чал.[18];
  • 2017 год — 179 439 чал.[19];
  • 2024 год — 171 361 чал.[20]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка вернікаў у Баранавічах — хрысціяне розных канфесій. Самыя вялікія хрысціянскія грамады:

У Баранавічах дзейнічаюць касцёлы Узвіжання Святога Крыжа, Маці Божай Фацімскай, Святога Зыгмунта, царквы Покрыва Багародзіцы, Аляксандра Неўскага і Святых Жонак-Міраносіц, а таксама некалькі пратэстанцкіх цэркваў.

У горадзе дзейнічае 21 рэлігійная грамада, 1 манаская грамада і 1 дабрачынная рэлігійная місія, якія належаць да 11 канфесій.[17]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

гасцініца Гарызонт
Электрастанцыя ў Баранавічах

Галоўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», 558-ы авіяцыйны рамонтны завод), лёгкая (Баранавіцкая швейная фабрыка), харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», УП «Мэблевая фабрыка „Лагуна“» і іншыя. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.

Аб’ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).

Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, у горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у т.л. станцыя Баранавічы-Паўночныя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Баранавічы размешчаны на Баранавіцкай раўніне ў міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі. Перапад вышынь не перавышае 20 м. Сярэдняя вышыня цэнтра над узроўнем мора — 193 м. Горад выцягнуты з паўднёвага-захаду на паўночны-ўсход уздоўж чыгункі, якая злучае Брэст і Мінск. Найбліжэйшыя райцэнтры — Ляхавічы, Слонім, Нясвіж, Навагрудак і Ганцавічы. Плошча горад — 54,7 км² (2024). Прыкладная шчыльнасць насельніцтва — 3128 чалавек на км² (2024).

Праз выгоднае геаграфічнае размяшчэнне, Баранавічы сталі буйным вузлом найважнейшых чыгунак і аўтамабільных дарог. Паблізу Баранавіч таксама ідзе магістральнагы газаправод. У горадзе развітая сістэма энерга- і водазабеспячэння, у ваколіцах спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі. У Баранавічах размешчаны шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў.

На 1 студзеня 2019 года ў Баранавічах зарэгістравана 81 829 легкавых аўтамабіляў. У горадзе жыве прыкладна 146 678 паўналетніх жыхароў. Такім чынам, на кожнага другога паўналетняга жыхара ў сярэдні прыпадае легкавы аўтамабіль.

Баранавічы не толькі адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва (8 месца ў Беларусі, але і адзін з важнейшых прамысловых, культурных і адукацыйных цэнтраў краіны.

Станам на пачатак 2021 года, у Баранавічаў было 24 гарады-пабрацімы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Штогод праводзіцца рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Баранавічах дзейнічае 16 сярэдніх, 3 музычныя, мастацкая і харэаграфічная школы, 5 гімназій і 1 ліцэй.

Таксама Баранавічы у дзейнічаюць установы прафесійна-тэхнічнай асветы:

  • Баранавіцкі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання
  • Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюзу
  • Баранавіцкі прафесійны ліцэй машынабудавання
  • Баранавіцкая прафэсійна-тэхнічны каледж будаўнікоў № 61

З вышэйшых адукацыйных устаноў ў Баранавічах толькі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (БарДУ)

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Лодачкі» адна з папулярных мясцовых страў. Гатаванне

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сакральная архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная забудова[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкая капліца
  • Каталіцкая капліца (пач. XX ст.)
  • Царква (пач. XX ст.)
  • Царква могілкавая (пач. XX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Партнёрскія гарады[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак https://baranovichi-gik.gov.by/special/by/ulada-addzel-upraulenne-arh-i-gradobudavannya няма тэксту
  2. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/210/uaj9375ey0b16oxtxqm0bmkycb45i04g.pdf няма тэксту
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .
  5. а б Справочник о немецко-фашистских лагерях… — С. 5.Са спасылкай на: Архив УКГБ по Брестской области.
  6. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.
  7. а б Калi манумент з арлом у Баранавiчах змянiлi на Сталiна. Забытыя помнікі панскага часу
  8. Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
  9. Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
  10. Смиловицкий Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944. — Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного, 2000. — 432 с. — ISBN 965-7094-24-0.
  11. Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 5. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 861. — Воп. 1. — Спр. 1. — Арк. 11; Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. — 7021. — Воп. 81. — Спр. 102. — Л. 10.
  12. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
  13. "Барановичи". Российская еврейская энциклопедия. Праверана 2016-05-25. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.
  14. Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
  15. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёсак Свяцілавічы і Храсты Новамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскую мяжу горада Баранавічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
  16. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
  17. а б Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .
  21. Афіцыйная старонка «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 28 снежня 2013.
  22. Памёр патрыёт адраджэньня з Баранавічаў Валер Шыла https://www.svaboda.org/a/28994483.html

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "gki", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "levonevski", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "ip", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]